Бланка Намюрская

Бланка Намюрская (фр.: Blanche de Namur, нарв.: Blanka av Namur, шведск.: Blanka av Namur, лац.: Blanca Namurcensis; 1320, Намюр — 1363, Цёнсберг) — старэйшая дачка маркграфа Намюра Жана I з роду Дамп’ераў, у замужжы — каралева Швецыі і Нарвегіі.

Бланка Намюрская
фр.: Blanche de Namur
нарв.: Blanka av Namur
шведск.: Blanka av Namur
лац.: Blanca Namurcensis
Каралева-кансорт Швецыі
кастрычнік/пачатак лістапада 1335 — 1363
Папярэднік Марта Дацкая
Пераемнік Маргарыта I Дацкая
Нараджэнне каля 1320
Смерць 1363[1]
Род Дом Дамп'ер[d]
Бацька Жан I Намюрскі[d][2]
Маці Марыя д’Артуа[d][2]
Муж Магнус Эрыксан[2][3]
Дзеці Эрык XII і Хокан Магнусан
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць арыстакратка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адна з самых вядомых сярэднявечных шведскіх і нарвежскіх каралеў. Вяла актыўнае палітычнае і грамадскае жыццё. У народным асяроддзі пра яе былі складзеныя шматлікія апавяданні і песні.

Біяграфія правіць

Раннія гады правіць

Бланка нарадзілася ў Намюрской крэпасці каля 1320 года. Яна была дачкой маркграфа Намюра Жана I з роду Дамп’ераў і яго жонкі Марыі д’Артуа з роду д’Артуа — адгалінавання дынастыі Капетынгаў, дачка Філіпа д’Артуа, сеньёра Конша, Нонанкура і Дамфрона. Па лініі бацькі яна мела паходжанне ад графаў Фляндрыі, па лініі маці — ад каралёў Францыі.

Бланш правяла сваё дзяцінства ў замку Вінендэйл, рэзідэнцыі графаў Фляндрыі, дзе атрымала адукацыю, прыстойную прынцэсе.

Магнус Эрыксан, кароль Швецыі і Нарвегіі, даведаўшыся аб прыгажосці дачкі маркграфа Намюра, у чэрвені 1334 года асабіста прасіў яе рукі. Яму адказалі згодай. Заручаная прынцэса адправілася ў Швецыю ў жніўні 1335 года.

Каралева Швецыі і Нарвегіі правіць

Вяселле адбылося ў кастрычніку або пачатку лістапада 1335 года, магчыма, у замку Бохус. У якасці вясельнага падарунка ад мужа Бланка атрымала правінцыі Цёнсберг у Нарвегіі і Лёдэсе ў Швецыі і замак Ліндхольмен на востраве Хізінген. У 1353 годзе яна абмяняла Цёнсберг на Бохус, Марстранд, Эльфсісель, Ранрыке і Боргарсісель.

24 чэрвеня (або 21 ліпеня) 1336 года ў царкве Святога Мікалая ў Стакгольме Бланка была каранаваная як каралева Нарвегіі, Швецыі і Сконэ. У наступным годзе яна нарадзіла свайго першынца.

Праўленне яе мужа прыйшлося на час эканамічнай і палітычнай нестабільнасці ў абодвух каралеўствах. У 1355 годзе іх старэйшы сын, Эрык, які павінен быў успадкаваць трон Швецыі, даведаўшыся, што яго малодшы брат Хакон ужо стаў каралём Нарвегіі, здзейсніў дзяржаўны пераварот. Ён ўзурпаваў уладу ў Швецыі і пачаў рыхтавацца да вайны з Даніяй, але раптам памёр пры загадкавых абставінах. З’явіліся чуткі, што яго, разам з жонкай, атруціла маці.

Сучасныя крыніцы паказваюць, што каралева Бланка была не толькі мудрай, але і прыгожай жанчынай. Аднак не захавалася ні аднаго яе прыжыццёвай выявы. На ўласнай пячатцы каралевы на дакуменце 1346 года намаляваная жанчына, апранутая ў доўгую сукенку без пояса, са скіпетрам у правай руцэ і каронай на галаве. Бланка Намюрская прывіла шведскаму каралеўскаму двару густ да мастацтва, утрымваючы прыдворных паэтаў і мастакоў. Некаторы час фрэйлінай каралевы была знакамітая святая Брыгіта Шведская.

Смерць правіць

Неўзабаве пасля вяселля малодшага сына ў красавіку 1363 года, каралева Бланка памерла, як мяркуецца, у Цёнсбергу. Дакладны час яе смерці, як і месца пахавання да гэтага часу не выяўлена. Паводле завяшчання, каралеву павінны былі пахаваць у абацтве Вадстэна.

Шлюб і нашчадства правіць

 
А. Эдэльфельт. «Каралева Бланка» (1877).

У кастрычніку — пачатку лістапада 1335 года Бланка Намюрская выйшла замуж за Магнуса Эрыксана (1316 — 1снежня 1374) з роду Фолькунгаў, караля Швецыі пад імем Магнуса II і караля Нарвегіі пад імем Магнуса VII, сына Эрыка Магнусана, герцага Седэрманландскага і прынцэсы Інгеборгі Нарвежскай. У гэтым шлюбе нарадзіліся пяцёра дзяцей. Тры дачкі, невядомыя па імені, памерлі ў маленстве і пахаваныя ў абацтве Ас. Выжылі толькі два сыны:

У культуры правіць

Адна з шведскіх дзіцячых народных песень «Rida, rida ranka hästen heter Blanka» (Вязі, вязі на каленцы конік па імі Бланка) натхніла Альберта Эдэльфельта на напісанне вядомай карціны «Каралева Бланка» (1877). На ёй намаляваная каралева, якая катае на каленцы свайго малодшага сына Хокана.

Імя каралевы «Бланка Намюрская» носіць вядомае бельгійскае пшанічнае піва кампаніі Брасэры дзю Бок.

Продкі правіць

Зноскі

  1. Blanka — 1917.
  2. а б в (unspecified title) Праверана 2 кастрычніка 2018.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылка правіць