Луіза Гесэн-Касельская

Луіза Вільгельміна Фрыдэрыка Караліна Аўгуста Юлія Гесэн-Касель-Румпенгайм (ням.: Luise Wilhelmine Friederike Caroline Auguste Julie von Hessen-Kassel zu Rumpenheim[6], дацк.: Louise Wilhelmine Frederikke Caroline Auguste Julie; 7 верасня 1817(1817-09-07)[1][2][…], Касель, Гесэн[3]29 верасня 1898(1898-09-29)[1][2][…], Палац Бернстарф[d], Гентофтэ) — гесэнская прынцэса, у шлюбе каралева Даніі (15 лістапада 1863), жонка караля Даніі Крысціяна IX, бабуля імператара Расіі Мікалая II і караля Вялікабрытаніі Георга V, а таксама некаторых іншых еўрапейскіх манархаў.

Луіза Гесэн-Касельская
ням.: Louise von Hessen-Kassel
дацк.: Louise af Hessen-Kassel
ням.: Luise Wilhelmine Friederike Caroline Auguste Julie
кансорт Даніі[d]
15 лістапада 1863 — 29 верасня 1898
Папярэднік Caroline Amalie of Augustenburg[d]
Пераемнік Лавіса Шведская
Нараджэнне 7 верасня 1817(1817-09-07)[1][2][…]
Смерць 29 верасня 1898(1898-09-29)[1][2][…] (81 год)
Месца пахавання
Род Гесэнскі дом[d]
Бацька Вільгельм Гесэн-Касельскі[d]
Маці Луіза Шарлота Дацкая[d]
Муж Крысціян IX[4][5]
Дзеці Фрэдэрык VIII, кароль Даніі, Аляксандра Дацкая[4], Георг I, кароль Грэцыі, Марыя Фёдараўна, Тыра Дацкая[d] і Вальдэмар[d]
Дзейнасць кансорт, мастачка
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Order of Queen Maria Luisa Royal Order of Victoria and Albert ордэн Слана Ордэн Данеброг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Луіза нарадзілася ў сям’і нямецкага прынца Вільгельма Гесэн-Касель-Румпенгаймскага і яго жонкі Шарлоты Ольдэнбургскай. Яе маці даводзілася ўнучкай каралю Даніі Фрэдэрыку V. З трох гадоў дзяўчынка пражывала ў Даніі.

26 мая 1842 года выйшла замуж за свайго траюраднага брата прынца Крысціяна Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбургскага, сына Фрыдрыха Вільгельма, герцага Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбург і прынцэсы Луізы Караліны Гесэн-Касельскай.

Крысціян, які ад нараджэння не быў прамым спадчыннікам дацкага прастола, у 1847 годзе быў абвешчаны па волі караля Крысціяна VIII, з пляменніцай якога Луізай быў жанаты, пераемнікам пасля наступнага Фрыдэрыка VII, бо той не мог мець дзяцей. Гэта рашэнне было падтрымана буйнымі дзяржавамі Еўропы. 3 ліпеня 1853 года Фрэдэрык VII зрабіў Луізу і яе мужа спадчыннай каралеўскай парай. У будучай каралевы былі нацягнутыя адносіны з каралём, які быў у марганатычным шлюбе з актрысай Луізай Расмусен, які не ўхваляла Луіза.

 
Парадны партрэт Луізы як каралевы Даніі

15 лістапада 1863 года сужэнцы сталі дацкімі манархамі. Шлюб Луізы будаваўся на ўзаемных пачуццях і аказаўся вельмі шчаслівым і шматдзетным. Луіза падарыла мужу шасцярых дзяцей. Каралеўская пара жыла досыць сціпла і ў Даніі лічылася ўзорам сямейнага дабрабыту. Сямейнымі справамі займалася, галоўным чынам, каралева. Калі ў 1870 годзе малодшая дачка каралевы прынцэса Тыра зацяжарыла ад лейтэнанта кавалерыі, Луіза ўзяла сітуацыю ў свае рукі, адправіўшы дачку ў Грэцыю да грэчаскага караля, які даводзіўся родным братам Тыры, дзе прынцэса змагла нарадзіць дзіця і захаваць гэта ў сакрэце ад прэсы.

Каралева Луіза не любіла прыдворнае жыццё і праводзіла шмат часу ў ізаляцыі ад людзей. Яна практычна не аказвала ніякага ўплыву на палітыку. Адзінае, у чым каралева была актыўная, гэта шлюбы яе шасцярых дзяцей. Дзякуючы высілкам Луізы дацкі каралеўскі дом парадніўся з манархавымі дынастыямі Расіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Францыі і Швецыі. Сярод каралеўскіх сваякоў дацкія манархі былі вядомыя як «цесць і цешча Еўропы». Кожны год у Данію прыязджалі дзеці і ўнукі каралеўскай пары з усёй Еўропы.

Пад патранажам каралевы знаходзілася 26 розных дабрачынных устаноў, многія з якіх яна заснавала асабіста. Луіза любіла музыку і жывапіс, была заступніцай вядомай дацкай мастачкі польскага паходжання Лізаветы Ерыхау-Баўман.

Да канца жыцця каралева практычна аглухла. У апошнія гады жыцця з каралевай нязменна знаходзіліся дзве жанчыны з арганізацыі дыяканіса, якую Луіза сама і заснавала. Луіза была дацкай каралевай 35 гадоў, больш чым хто-небудзь да яе. Памерла 29 верасня 1898 года. Яе муж памёр у 1906 годзе. Абое пахаваны ў саборы Роскіле ў Капенгагене.

Сям’я правіць

 
Кароль і каралева Даніі ў кружэнні сваіх дзяцей з сужэнцамі і ўнукаў. Лаўрыц Туксен, паміж 1883 і 1886 гадамі. Амаліенбарг.

У шлюбе яна нарадзіла шасцярых дзяцей, усе яны склалі нядрэнныя дынастычныя саюзы:

Крыніцы правіць

  1. а б в г RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б в г Louise // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Louise (L. Vilhelmine Frederikke Caroline Auguste Julie), f. 1817, Christian IX's Dronning / пад рэд. C. F. Bricka — 1 — København: Gyldendal, 1896.
  4. а б Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Eduard Maria Oettinger. Geschichte des dänischen hofes. — 1858. — 668 с.

Спасылкі правіць