Георг V (кароль Гановера)

Георг V (ням.: Georg V.; 27 мая 1819, Берлін — 12 чэрвеня 1878, Парыж) — пяты і апошні кіруючы кароль Гановера з 1851 па 1866 гады. Член брытанскай каралеўскай сям'і, сын Эрнста Аўгуста, герцага Камберлендскага, унук Георга III і стрыечны брат каралевы Вікторыі.

Георг V Гановерскі
ням.: Georg V.
Сцяг5-ы кароль Гановера Сцяг
18 лістапада 1851 — 20 верасня 1866
Папярэднік Эрнст Аўгуст I
Пераемнік ліквідацыя дзяржавы
Нараджэнне 27 мая 1819(1819-05-27)[1][2][…]
Смерць 12 чэрвеня 1878(1878-06-12)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца пахавання
Род Гановерская дынастыя
Бацька Эрнст Аўгуст I
Маці Фрыдэрыка Мекленбург-Стрэліцкая[d]
Жонка Marie of Saxe-Altenburg[d][3]
Дзеці Prince Ernest Augustus, 3rd Duke of Cumberland and Teviotdale[d], Princess Friederike of Hanover[d] і Princess Marie of Hanover[d][4]
Дзейнасць палітык, кампазітар
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія Правіць

Нарадзіўся ў Берліне, атрымаў нямецкае выхаванне, дзяцінства яго прайшло ў Прусіі і Лондане. У 1833 годзе 14-гадовы прынц цалкам аслеп. Кавалер ордэна Падвязкі, дараванага яму дзядзькам Вільгельмам IV (1835). Пасля ўзыходжання яго бацькі на гановерскі прастол і скасавання асабістай уніі з Вялікабрытаніяй у 1837 годзе, нягледзячы на слепату, быў абвешчаны спадчыннікам прастола, хоць першапачаткова збіраўся адмовіцца ад яго. Пасля скону бацькі ў 1851 годзе стаў каралём Гановера і атрымаў у спадчыну таксама брытанскія тытулы (герцаг Камберлендскі і Тэвіятдэйлскі, граф Армаг у Ірландыі).

Адсутнасць зроку не замінала каралю весткі даволі актыўную палітыку, канфліктаваць з ландтагам, спрыяць развіццю прамысловасці. Ён заснаваў сталеліцейныя заводы, якія носяць імя Георга і яго жонкі Марыі, вакол іх вырас аднайменны горад (Георгсмарыенхютэ).

Падчас Аўстра-прускай вайны 1866 года прыняў бок Аўстрыі. Пруская армія акупавала Гановер, і неўзабаве ён быў анексаваны Прусіяй, а кароль зрынуты. Георг не прызнаў гэтага рашэння і эміграваў у Аўстрыю, а затым у Францыю. Памёр у Парыжы, пахаваны ў Вялікабрытаніі ў Віндзорскім палацы.

Сям'я Правіць

З 1843 года быў жанаты на Марыі Саксен-Альтэнбургскай (18181907). Дзеці:

Прамая лінія гановерскіх прынцаў існуе да цяперашняга часу.

Зноскі

  1. а б George V // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Georg V van Hannover // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі Правіць