Карл XV
Карл XV (шведск.: Karl XV, 3 мая 1826 — 18 верасня 1872) — трэці кароль Швецыі і Нарвегіі (у Нарвегіі як Карл IV) з дынастыі Бернадотаў з 1859, старэйшы сын Оскара I (з 1857 рэгент падчас хваробы бацькі). Першы Бернадот, які нарадзіўся ў Швецыі. Жанаты з Луізай Нідэрландскай, дачкой малодшага сына Вілема I (1850). Пры ім праведзены маштабныя рэформы, уведзены сучаснае мясцовае (1862), царкоўнае (1863) і крымінальнае права (1864). Дэвіз караля быў: Land skall med lag byggas — «Зямлю пабудуе закон». Ён жа ў 1866 спрыяў рэформе рыксдага. Прыхільнік саюза скандынаўскіх дзяржаў, аднак падчас дацка-нямецкай вайны за Шлезвіг прытрымліваўся нейтралітэту. Карл быў мастаком і паэтам.
Карл XV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Karl XV | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 3 мая 1860 | ||||||
Папярэднік | Оскар I | ||||||
Пераемнік | Оскар II | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 5 жніўня 1860 | ||||||
Папярэднік | Оскар I | ||||||
Пераемнік | Оскар II | ||||||
Нараджэнне |
3 мая 1826[1][2][…] |
||||||
Смерць |
18 верасня 1872[1][2][…] (46 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бернадоты | ||||||
Бацька | Оскар I[2] | ||||||
Маці | Жазефіна Лейхтэнбергская[2] | ||||||
Жонка | Луіза Нідэрландская[2][6][…] | ||||||
Дзеці | Лавіса Шведская, Карл Оскар[d] і Carl Rudolf Bernadotte Nordenstam[d] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Манаграма | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пакінуў толькі адну дачку, Лавісу (Луізу); сын памёр у 2-гадовым узросце, таму прастол атрымаў у спадчыну брат Карла Оскар II. Пасля дасягнення незалежнасці Нарвегіі яе каралём стаў у 1905 Хокан VII — унук Карла XV, сын яго дачкі.
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б в г д е ё Karl XV — 1917.
- ↑ Hovförsamlingens kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0007/F I/3 (1861-1874), bildid: 00033280_00065
- ↑ Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 460. Праверана 21 лютага 2019.
- ↑ Bernadotteska gravkoret Праверана 3 сакавіка 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Карл XV Шведский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.