Рыксдаг

Рыксдаг (швед. riksdag, ад швед. riks — дзяржаўны, імпэрскі і швед. dag — сойм, сход) — аднапалатны парламент Швецыі, які складаецца з 349 членаў, што абіраюцца па прапарцыйнай сістэме тэрмінам на чатыры гады. Рыксдаг узначальваецца спікерам — тальманам. З’яўляецца вышэйшым прадстаўнічым і заканадаўчым органам Швецыі. Будынак рыксдага знаходзіцца ў цэнтры Стакгольма на востраве Хельгеандсхольмен.

Рыксдаг

СпасылкіПравіць