Царква Рыдархольмена
Царква Рыдархольмена (Рыдархольмская царква; шведск.: Riddarholmskyrkan) — царква, размешчаная на востраве Рыдархольмен, побач з Каралеўскім палацам у Стакгольме, Швецыя. Адзіная захаваная ў Стакгольме сярэднявечная манастырская царква. Пахавальня шведскіх манархаў. Традыцыя пахавання манархаў на Рыдархольмене захоўвалася да 1950 года.
Славутасць | |
Царква Рыдархольмена | |
---|---|
шведск.: Riddarholmskyrkan | |
59°19′29″ пн. ш. 18°03′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Шведская царква |
Епархія | Roman Catholic Diocese of Stockholm[d] |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Архітэктар | Пер Аксель Нюстром[d] |
Заснавальнік | Магнус Ладулас |
Дата заснавання | 1270 |
Вышыня | 86,6 м |
Матэрыял | цэгла і чыгун |
Сайт | kungligaslotten.se/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле францысканскіх харонік кляштар на Рыдархольмене быў заснаваны ў 1270 годзе, пачатак будаўніцтва самой царквы прыйшлося на 80-я гады XIII стагоддзя. Першапачаткова двухнефная царква не мела вежы, якія былі забаронены статутам ордэна. У сярэдзіне XV стагоддзя царква была перабудавана і атрымала трэці неф з паўднёвага боку, упрыгожаны роспісамі па вапнавай тынкоўцы, якія часткова захаваліся да нашага часу. Перыяд росквіту царквы прыйшоўся на час кіравання караля Юхана III (1568—1592 гады), калі яна была адрэстаўравана, здабыла раскошнае ўбранне і вежу.
У 1807 годзе кангрэгацыя была распушчана, і ў наш час царква выкарыстоўваецца толькі для пахаванняў і памінальных службаў. Тут пахаваны шведскія манархі ад Густава Адольфа да Густава V. Таксама тут знаходзяцца пахаванні Магнуса I і Карла VIII.
У цэрквы знаходзіцца збор гербаў кавалераў ордэна Серафімаў. Калі памірае кавалер ордэна, яго герб вывешваецца ў царкве, і падчас пахавальнай цырымоніі з 12:00 да 13:00 звіняць царкоўныя званы.
Царква — адзін з самых старых будынкаў у Стакгольме, асобныя часткі якога датуюцца канцом XIII стагоддзя, калі царква была пабудавана як галоўны будынак кляштара францысканцаў. Падчас Рэфармацыі кляштар быў зачынены, і будынак стаў выкарыстоўвацца для пратэстанцкіх набажэнстваў.
Царкоўны шпіль, спраектаваны Вілемам Боем, быў усталяваны падчас кіравання караля Ганса. Аднак гэты шпіль быў разбураны ўдарам маланкі 28 ліпеня 1835 года, пасля чаго быў усталяваны сучасны жалезны шпіль.
Адкрыта толькі ў цёплую пару года.
Літаратура
правіць- Информационная брошюра «Риддархольмская церковь» на русском языке. Production The Royal Collections, Department of Education, 2010
- Carlén O. Riddarholms-kyrkans historia och märkvärdigheter — Stockholm, 1876.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыдархольмская царква
- Царква Рыдархольмена на сайце каралеўскага двара Архівавана 7 снежня 2010.