Неф (фр.: nef ад лац.: navis) — выцягнутая ад увахода да алтара прастора храма, радзей цывільнага будынка, абмежаваная па баках радамі слупоў, калон або аркадай. Упоперак нефы падзяляюцца на асобныя травеі.

Трохнефававая базіліка (Італія)
Цэнтральны неф
Бакавыя нефы

Дзяленне інтэр’ера на нефы ўзнікла ў старажытнагрэчаскіх храмах. У старажытнарымскай архітэктуры з шэрагу паралельных нефаў складаліся інтэр’еры цывільных будынкаў — базілік. З 4 стагоддзя тып базілікі быў запазычаны для хрысціянскіх храмаў, неф становіцца распаўсюджаным элементам хрысціянскай архітэктуры.

Гл. таксамаПравіць