Крысціян VI
Крысціян VI (дацк.: Christian 6., 30 лістапада 1699, Капенгаген — 6 жніўня 1746, Хёрсхальм) — кароль Даніі і Нарвегіі з 12.10.1730. З Ольдэнбургскай дынастыі.
Крысціян VI | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Фрэдэрык IV | ||||||
Пераемнік | Фрэдэрык V | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фрэдэрык IV | ||||||
Пераемнік | Фрэдэрык V | ||||||
Нараджэнне |
30 лістапада 1699[1] |
||||||
Смерць |
6 жніўня 1746[2][3][…] (46 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ольдэнбургская дынастыя[d] | ||||||
Бацька | Фрэдэрык IV | ||||||
Маці | Louise of Mecklenburg-Güstrow[d] | ||||||
Жонка | Sophia Magdalene of Brandenburg-Kulmbach[d][4] | ||||||
Дзеці | Фрэдэрык V, Princess Louise of Denmark[d] і Louise Oldenburg[d][5] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын дацкага караля Фрыдэрыка IV і Луізы Мекленбург-Гюстраўскай. Ажаніўся з Сафіяй Магдаленай Брандэнбург-Кульмбахскай.
Асоба Крысціяна
правіцьКрысціян вядомы, перш за ўсё, як рэлігійны кіраўнік. Выхаванне ён атрымаў лепшае, чым папярэднія кіраўнікі. Яго настаўнікі былі прыхільнікамі піетызму. Крысціян, які вырас пад іх уплывам быў глыбока адданы гэтай містычнай плыні і на працягу ўсяго кіравання імкнуўся распаўсюдзіць яе сярод сваіх падданых.
Рэлігійны ціск нароўні з недахопам асабістага абаяння зрабіла яго адным з самых непапулярных каралёў Даніі. Пазней гісторыкі спрабавалі змяніць яго вобраз, падкрэсліваючы, што ён быў не толькі нецярпімым, але яшчэ і працавітым і добрасумленным дзяржаўным дзеячам. Негатыўнае ўражанне пра яго, аднак, захавалася.
Палітыка
правіцьГалоўнай падзеяй унутранай палітыкі было прыняцце ў 1733 годзе закона, які забараняў сялянам пакідаць сваё пастаяннае месца жыхарства, яны таксама былі абавязаны падпарадкоўвацца мясцовай знаці і арміі (дацк.: stavnsbåndet). Хоць першапачатковая ідэя складалася ў забеспячэнні пастаяннай колькасці салдат з ліку сялян, ён быў расцэнены як канчатковае падпарадкаванне дацкага сялянства, ліквідаваўшы вынікі прынятага пры Фрэдэрыку IV акту пра адмену прыгоннага права. Закон нанёс вельмі вялікую шкоду рэпутацыі караля і ў 1788 годзе быў адменены.
Рэлігійныя погляды Крысціяна, вядома, вельмі ўплывалі на царкоўную палітыку дзяржавы. На першы погляд яму ўдалося дамагчыся сваіх мэт, але прыхадскія святары і просты народ тайна супрацівіліся правядзенню палітыкі, і пасля смерці караля піетызм хутка страціў падтрымку ў дзяржаве. Але гэта не азначае, што ён не пакінуў ніякага следу ў гісторыі Даніі. Ён паўплываў на паэзію таго часу, сярод паслядоўнікаў піетызму быў паэт і біскуп Ганс Адольф Брорсан. Іншым вынікам дзейнасці Крысціяна было ўвядзенне канфірмацыі ў 1736 годзе.
У знешняй палітыцы таго часу пераважалі памкненні да захавання міру, Данія строга выконвала нейтралітэт. Гандаль і камерцыя паспяхова развіваліся, былі заснаваны новыя кампаніі і банкі.
Культура
правіцьАпроч рэлігійнай дзейнасці кіраванне Крысціяна звязана з шырокамаштабнымі будаўнічымі працамі. Яго жонка таксама прымала дзейны ўдзел у будаўніцтве. Сярод будынкаў таго часу: замак Крысціянсбарг (пабудаваны ў 1732—42 гады, згарэў у 1794 годзе, перабудаваны); палац Хіршхальм (пабудаваны ў 1737—39 гады, разбураны ў 1812 годзе) на поўначы Зеландыі; Эрмітаж (пабудаваны ў 1734—36 гады). Гэтыя раскошныя будынкі былі збудаваны для ўвасаблення велічы Даніі, але таксама сталі цяжкім эканамічным цяжарам для насельніцтва.
Увесь час валадарання Крысціяна першы нацыянальны тэатр «Дацкая сцэна», заснаваны пры яго бацьку, быў закрыты. Пастаноўкі аднавіліся толькі ў 1748 годзе. Вялікі дацкі драматург Людвіг Хольберг паклаў пяро ў самым росквіце сваёй творчасці. Крысціян, зрэшты, клапаціўся пра росквіт навук, распаўсюджванне асветы, паляпшэнне судаводства, гандлю, прамысловасці.
З дзяцінства Крысціян быў слабы здароўем, што і прывяло да яго заўчаснага скону. Пахаваны ён быў у саборы горада Роскіле. Скульптар Іаханес Відэвельт па даручэнні жонкі Крысціяна пабудаваў мемарыял у стылі неакласіцызму, што паклала пачатак распаўсюджванню гэтага сталю ў Даніі. Помнік быў зроблены з мармуру і скончаны ў 1768 годзе, але быў пастаўлены толькі к 1777 годзе. Ён уяўляе сабой саркафаг з дзвюма жаночымі фігурамі «Sorgen» («Гора») і «Berømmelsen» («Вядомасць»).
Нашчадкі
правіцьУ шлюбе з Сафіяй Магдаленай нарадзілася трое дзяцей:
- Фрэдэрык V (1723—1766), кароль Даніі, жанаты на прынцэсе Луізе Вялікабрытанскай (1724—1751), затым на прынцэсе Юльяне Браўншвайг-Вольфенбютэльскай (1729—1796)
- Луіза (1724—1724)
- Луіза (1726—1756), замужам за герцагам Эрнстам Фрыдрыхам III Саксен-Гільдбурггаўзенскім (1727—1780)
Зноскі
- ↑ Christian 6. // Dansk Biografisk Lexikon
- ↑ Christian VI // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Christian VI Oldenburg, King of Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
правіць- Христиан VI // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.