Фрэдэрык IV

кароль Даніі і Нарвегіі (1699—1730)

Фрэдэрык IV (дацк.: Frederik 4.; 11 кастрычніка 1671 — 12 кастрычніка 1730) — кароль Даніі і Нарвегіі з 25 жніўня 1699. Сын дацкага караля Крысціяна V і Шарлоты Амаліі Гесэн-Касельскай. З дынастыі Ольдэнбургаў.

Фрэдэрык IV
Frederik IV
кароль Даніі і Нарвегіі
1699 — 12 кастрычніка 1730
Папярэднік Крысціян V
Пераемнік Крысціян VI
Нараджэнне 11 (21) кастрычніка 1671[1][2][…]
Смерць 12 кастрычніка 1730(1730-10-12)[1][3][…] (59 гадоў)
Месца пахавання
Род Ольдэнбургская дынастыя[d]
Бацька Крысціян V
Маці Charlotte Amalie of Hesse-Kassel[d]
Жонка Louise of Mecklenburg-Güstrow[d][4], Elisabeth Helene von Vieregg[d] і Anne Sophie Reventlow[d][4]
Дзеці Prince Christian of Denmark[d][5], Крысціян VI, Prince Frederick Charles of Denmark[d][5], Prince George of Denmark[d][5], Princess Charlotte Amalie of Denmark[d], Christiana Amalia Oldenburg[d][5], Frederik Christian Oldenburg[d][5] і Charles Oldenburg[d][5]
Веравызнанне лютэранства
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знешняя палітыка

правіць

Большую частку кіравання Фрыдэрыка Данія ўдзельнічала ў Паўночнай вайне (17001721) супраць Швецыі. Уварванне дацкіх войскаў на тэрыторыю Гольштэйна ў першы год вайны скончылася высадкай шведскага дэсанта каля Капенгагена. 7 жніўня 1700 года быў заключаны Травендальскі мір і Данія фактычна перастала ўдзельнічаць у антышведскай кааліцыі.

У 1709 годзе Данія, падбадзёраная паражэннем Швецыі ў Палтаўскай бітве, ізноў уступіла ў вайну. Фрэдэрык камандаваў дацкімі войскамі пры бітве пры Гадэбушы (ням.: Gadebusch, каля Мекленбурга) 10 снежня 1712 года, у якім шведская армія нанесла паражэнне дацка-саксонскім войскам. Расійскія войскі прыйшлі на дапамогу і ў студзені 1713 года разбілі шведаў у Гольштэйне. Аднак Данія апынулася не ў стане паўторна заваяваць страчаныя тэрыторыі ў паўднёвай Швецыі. Самым важным вынікам было паражэнне шведскага саюзніка герцагства Гольштэйна-Готарпскага. У Шлезвіг-Гольштэйне зноў стала дамінаваць Данія.

Унутраная палітыка

правіць

У 1701 годзе Фрэдэрык, пад відам узмацнення абароны краіны, арганізаваў у Даніі ваенныя дружыны (апалчэнне), накшталт тых, што ўжо існавалі ў Нарвегіі.

Самай важнай падзеяй ва ўнутранай палітыцы была рэформа, якая адмяніла ў 1702 годзе свайго роду прыгоннае права (дацк.: vornedskabet), пад якое трапілі сяляне Зеландыі ў Сярэднявеччы. Але ў 1733 годзе было зноў уведзена прыгоннае права, якое ліквідавала вынікі рэформы. Добрыя намеры Фрыдэрыка былі паралізаваны часткова яго непадрыхтаванасцю, часткова працяглай вайной, якая наклала цяжар рэкрутчыны і падаткаў на народ. Далучэнне Шлезвіга таксама не атрымала таго палітычнага значэння для будучыні Даніі, якое магло б мець: Фрэдэрык усведамляў, што за палітычным зліццём павінна было рушыць услед адміністрацыйнае, але нічога не зрабіў для гэтага, роўна як і для ўмацавання дацкай нацыянальнасці ў Шлезвігу.

Пасля вайны пачалі развівацца гандаль і культура. У 1722 годзе ў Капенгагене заснаваны першы нацыянальны тэатр «Дацкая сцэна», пачаў сваю дзейнасць выдатны дзеяч дацкага Асветніцтва драматург Людвіг Хольберг. У 1721 годзе пачалася каланізацыя Грэнландыі місіянерам Хансам Эгедэ.

Гэты перыяд адзначаны ўсталяваннем роднасных сувязяў з графамі Рэвентлаў і ўзмацненнем недаверу да прадстаўнікоў старой дацкай знаці.

У 1711 годзе ў Капенгагене пачалася эпідэмія чумы, а ў кастрычніку 1728 года вялікі пажар разбурыў большасць сярэдневяковых пабудоў. У пажары таксама была знішчана абсерваторыя з вынікамі назіранняў дацкага астранома Олі Ромера, які пераканаў караля ў 1710 годзе ўвесці грыгарыянскі каляндар у Даніі і Нарвегіі.

У 16921693 гады Фрэдэрык двойчы наведваў Італію і быў уражаны італьянскай архітэктурай. У выніку былі пабудаваны два палацы ў стылі італьянскага барока: Фрэдэрыксберг і Фрэдэнсбарг.

Асоба Фрыдэрыка

правіць

Атрыманая ім адукацыя далёка не адпавядала яго прызначэнню; ён дрэнна пісаў і па-дацку і нават па-нямецку, хоць гэта мова панавала пры двары Крысціяна V, па-французску ж і зусім непісьменна; пазней ён часта жаліўся на тое, колькіх высілкаў каштавала яму ў сталым узросце нагнаць упушчанае. Слабасць падрыхтоўкі да дзейнасці кіраўніка да пэўнай ступені згладжвалася дзякуючы яго прыроднаму розуму, цудоўнай памяці і незвычайнай працавітасці.

Фрыдэрыка лічылі чалавекам адказным і працавітым, часта яго ўяўляюць як самага інтэлектуальнага з манархаў Даніі. Яму ўдавалася ўмела захоўваць незалежнасць ад уплыву сваіх міністраў. Усюды і заўсёды — аб’язджаючы Нарвегію, аглядаючы войскі, рэвізуючы каралеўскія маёнткі, засядаючы ў дзяржаўным савеце, слухаючы даклады па розных справах — ён асабіста ўдаваўся ва ўсе падрабязнасці і дабіраўся да сутнасці справы.

Хоць ён і не захапляўся акадэмічнай навукай, тым не менш, быў заступнікам культуры, асабліва мастацтва і архітэктуры. Яго галоўнымі слабасцямі былі, верагодна, любоў да задавальненняў і страсць да жанчын. Ён адзіны дацкі кароль-дваяжэнец.

Сям’я і асабістае жыццё

правіць

5 снежня 1695 года ажаніўся з Луізай Мекленбург-Гюстраўскай. Не развёўшыся з першай жонкай, 26 чэрвеня 1712 года выкраў 19-гадовую графіню Ганну Сафію Рэвентлаў з замка Клаўсхальм (каля Ранерса) і тайна ажаніўся з ёй у Сканербаргу. Ёй ён дараваў тытул герцагіні Шлезвіга.

Праз тры тыдні пасля смерці каралевы Луізы ён паўторна ажаніўся з Ганнай Сафіяй у Капенгагене 4 красавіка 1721 года і афіцыйна абвясціў яе каралевай.

З васьмі дзяцей ад двух шлюбаў да паўналецця дажылі толькі двое (абодва ад першага шлюбу):

Большую частку жыцця кароль змагаўся са сваімі сваякамі. Шведскі кароль Карл XII і герцаг Гольштэйн-Готарпа Фрэдэрык IV былі яго стрыечнымі братамі і разам ваявалі супраць Фрэдэрыка. Спачатку Фрэдэрык быў пераможаны шведамі і быў вымушаны прызнаць незалежнасць Гольштэйн-Готарпа, але ў 1713 годзе выгнаў герцага Фрэдэрыка са Шлезвіга.

Графы Рэвентлаў выкарыстоўвалі ў сваіх інтарэсах сваяцтва з каралём для ўзмацнення ўласнага ўплыву. На працягу года пасля прызнання каралевай графіні Ганны Сафіі Фрыдэрык таксама прызнаў спадчыннікамі нашчадкаў дзвюх марганатычных шлюбаў герцагаў Філіпа Эрнэста Шлезвіг-Гольштэйн-Глюксбургскага (1673—1729) і Крысціяна Карла Шлезвіг-Гольштэйн-Плён-Норбургскага (1674—1706) на нязнатных дваранках. Іншыя герцагі Шлезвіг-Гольштэйна з дынастыі Ольдэнбургаў палічылі свае інтарэсы ўшчэмленымі, і Фрэдэрык апынуўся ўцягнуты ў заблытаныя судовыя разгляды, імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі былі адпраўлены петыцыі па гэтай праблеме.

Апошнія гады жыцця здароўе караля вельмі саслабла. Кароль стаў прыхільнікам містычнай плыні піетызму, якая шырока распаўсюдзілася ў дчас кіравання яго сына Крысціяна VI. Пахаваны ў саборы горада Роскіле.

Зноскі

  1. а б Frederick IV // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Friedrich IV. // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. Frederik IV Oldenburg, King of Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б в г д е Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

правіць
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).