Крысціян VIII
Крысціян VIII (дацк.: Christian 8.; 18 верасня 1786, Капенгаген — 20 студзеня 1848, Капенгаген) —кароль Нарвегіі з 19 мая па 10 кастрычніка 1814 года, кароль Даніі з 1839 года.
Крысціян VIII дацк.: Christian 8. | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1839 — 1848 | ||
Папярэднік | Фрэдэрык VI | |
Пераемнік | Фрэдэрык VII | |
| ||
1814 — 1814 | ||
Папярэднік | Фрэдэрык VI | |
Пераемнік | Карл II | |
Дзейнасць | манарх, мецэнат | |
Член у | ||
Веравызнанне | лютэранства | |
Нараджэнне | 18 верасня 1786[1][2][…] | |
Смерць | 20 студзеня 1848[1][2][…] (61 год) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Ольдэнбургская дынастыя[d] | |
Бацька | Frederick[d] | |
Маці | Duchess Sophia Frederica of Mecklenburg-Schwerin[d] | |
Жонка | Duchess Charlotte Frederica of Mecklenburg-Schwerin[d] і Caroline Amalie of Augustenburg[d] | |
Дзеці | Фрэдэрык VII, Frederik Carl Eide[d], Frederik Kraft[d] і unnamed son Oldenburg[d] | |
Ваенная служба | ||
Званне | генерал | |
Узнагароды | ||
Унук Фрыдэрыка V, сын яго малодшага сына прынца Фрыдэрыка (1753—1805), які ў 1770—1780-я гады быў рэгентам Даніі. Бацька яго прыпадаў стрыечным братам Івану VI. Быўшы з 1813 года штатгальтарам Нарвегіі ў рамках дацка-нарвежскай уніі, Крысціян адмовіўся прызнаць умовы аднаго з Кільскіх мірных дагавораў 1814 аб пераходзе Нарвегіі ад Даніі да Швецыі.
19 мая 1814 года выбраны каралём Нарвегіі, але не быў прызнаны вялікімі дзяржавамі і 10 кастрычніка 1814 года адмовіўся ад кароны, пасля чаго ўсталявалася шведска-нарвежская унія.
У 1815—1818 гадах — губернатар дацкага вострава Фюн.
У 1818—1831 гадах не ўдзельнічаў у дзяржаўных справах.
У 1831—1839 гадах — член Тайнага савета.
Атрымыў у спадчыну дацкі прастол пасля смерці свайго стрыечнага брата Фрыдэрыка VI. Быў апошнім прадстаўніком дацкага абсалютызму. Праводзіў палітыку прыгнечання сялянскага і ліберальна-дэмакратычнага руху ў Даніі і нацыянальна-вызваленчага руху ў Шлезвігу і Гольштэйне. У студзені 1848 года пад ціскам масавых хваляванняў вымушаны быў абяцаць канстытуцыю (была ўведзена 5 чэрвеня 1849 года, ужо пасля яго смерці).
Пераемнікам Крысціяна стаў яго бяздзетны сын Фрэдэрык VII, але спадчыннікам другой чаргі яшчэ ў 1847 годзе быў вызначаны прадстаўнік аддаленай галіны Ольдэнбургаў Крысціян Глюксбургскі, пасля кароль Крысціян IX, родапачынальнік дацкай, нарвежскай і грэчаскай дынастый.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Christian VIII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Christian VIII of Denmark // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Lundy D. R. Christian VIII Frederik Oldenburg, King of Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
Папярэднік: Фрэдэрык VI |
Кароль Нарвегіі 1814 |
Пераемнік: Карл II |
Папярэднік: Фрэдэрык VI |
Кароль Даніі 1839—1848 |
Пераемнік: Фрэдэрык VII |