Штатга́льтар (ням.: Statthalter), ці статха́ўдар (нідэрл.: stadhouder; у абедзвюх мовах азначае трымаць замест [кагосьці]) — у шэрагу дзяржаў Еўропы службовая асоба, якая ажыццяўляла дзяржаўную ўладу і кіраванне на якой-небудзь тэрыторыі дадзенай дзяржавы. Раўназначна венецыянскаму тытулу «дож».

Намесніцтва паходзіць з старажытнасці. Калі памеры дзяржавы не дазвалялі кіраўніку дзяржавы аператыўна рэагаваць на падзеі ў аддаленых правінцыях, то ён прызначаў свайго штатгальтара. Іх часта называлі губернатарамі.

Найбольшую вядомасць атрымалі штатгальтары Рэспублікі Злучаных правінцый (Галандыі).

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць