Дож (італ.: doge, ад лац.: dux — правадыр) — тытул кіраўніка дзяржавы у некаторых італьянскіх рэспубліках.

Шэсце венецыянскага дожа.

Венецыянскі дож правіць

Паходжанне тытула правіць

Тытул існаваў у Венецыі на працягу больш чым дзесяці стагоддзяў, з 8 ст. па 18 ст. Узнік у 697 годзе, у той час Венецыя фармальна падпарадкоўвалася Візантыі. Першым дожам стаў Анафеста. Меркавана, першыя дожы выконвалі функцыі намеснікаў Візантыйскай імперыі.

Абавязкі дожа правіць

Улада дожа строга абмяжоўвалася. Напрыклад, дож не меў права з’яўляцца на публіцы без суправаджэння, не мог аднаасобна сустракацца з іншаземнымі вяльможамі або пасламі, не мог адзін распячатваць афіцыйныя пісьмы. У дожа не магло быць уласнасці на тэрыторыі іншых дзяржаў. Ён не мог пакідаць тэрыторыю Палаца дожаў і базілікі Сан-Марка.

Звычайна дожы кіравалі да самай смерці, хаця здараліся выпадкі пазбаўлення пасады. Прыбыткі дожа на пасадзе былі невялікімі. Пасля 1501 г. была распрацаваная працэдура пасмяротнага пакрыцця шкоды, нанесенай дожам у перыяд кіравання, напрыклад у выніку крадзяжоў: Суд мёртвых.

Адным з цырыманіяльных абавязкаў дожа было ажыццяўленне цырымоніі заручын дожа з морам. Дож кідаў кольца ў Адрыятыку з дзяржаўнага карабля — галеры, якая насіла назву Бучынтора або Букентаўр. Традыцыя з’явілася пасля 1000 года, у адзначэнне заваявання Далмацыі 26-м дожам П’етра Арсеола II.

 
Галаўны ўбор дожа

Адзенне дожа складалася з шапкі-каўпака адмысловай формы, мяча, пурпурнай або залатой мантыі, з каўняром з футра гарнастая  (ням.) і чырвоных чаравікоў, падобных да чаравікоў візантыйскіх імператараў. Штогод у Вялікдзень дож узначальваў працэсію ад Сан-Марка да жаночага кляштара Сан Закарыа, дзе галоўная манахіня кляштара ўручала яму новую шапку (corno ducale), пашытую манашкамі. Шапка мела форму рога, была цвёрдай, выраблялася з парчы.

З часам абавязкі дожа ўсё больш перакладаліся на венецыянскіх службоўцаў.

Скасаванне тытула правіць

Тытул быў скасаваны Напалеонам у 1797 годзе. Венецыя трапіла ў залежнасць ад Аўстрыі, пасля гэтага мелі месца іншыя формы кіравання, але да інстытута дожаў Венецыя больш не вярнулася.

Генуэзскі дож правіць

Тытул дожа насіў галава Генуэзскай рэспублікі. Форма кіравання была запазычана ў Венецыі ў 1339 годзе з мэтай навесці парадак сярод мноства палітычных сіл, існаваўшых на той момант у рэспубліцы. З 1384 да 1515 г. найболей годныя і папулярныя грамадзяне займалі пост дожа, за выключэннем перыядаў замежных акупацый. У 1528 інстытут дожа быў адноўлены арыстакратамі, але абмежаваны тэрмінам кіравання два года. Тытул спыніў існаванне, як і ў Венецыі, пад ціскам французскіх заваёўнікаў.

У іншых дзяржавах правіць

Яшчэ адной рэспублікай, якая выбірала дожаў, была маленькая Сенарыка[en]. Яна звалася так у гонар сталіцы, якая была размешчанна на захад ад Церама на Адрыятычным узбярэжжы Цэнтральнай Італіі. Тытул існаваў з 1343 г. да моманту далучэння рэспублікі да Неапалітанскага каралеўства ў 1797 годзе.

Гл. таксама правіць