Палац дожаў
Палац дожаў (італ.: Palazzo Ducale) у Венецыі — помнік італьянскай гатычнай архітэктуры (XIV - XV стагоддзяў). Верагодным архітэктарам першага варыянту палаца быў Філіпа Календарыя. Асноўнае будаўніцтва было ажыццёўлена ў 1309-1424 гг.
Палац | |
Палац дожаў | |
---|---|
італ.: Palazzo Ducale | |
| |
45°26′01″ пн. ш. 12°20′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжанне | Венецыя |
Архітэктурны стыль | готыка |
Архітэктар | Філіпа Календарыа |
Дата заснавання | 1340 |
Будаўніцтва | 1309—1424 гады |
Сайт | museiciviciveneziani.it/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэты галоўны будынак Венецыі быў перш за ўсё рэзідэнцыяй Дожаў рэспублікі. У палацы засядалі Вялікі савет і сенат, працаваў Вярхоўны суд і вяршыла свае справы таемная паліцыя. На першым паверсе размяшчаліся таксама канторы юрыстаў, канцылярыя, службы цэнзараў і марское ведамства.
Надбудаваны зверху балкон служыў святочнай трыбунай, з якой дож выходзіў да народа. Госці горада, якія прычальвалі да палаца з боку П'яцэты, аказваліся, такім чынам, каля ног кіраўніка Рэспублікі.
Разам з саборам Святога Марка, бібліятэкай Сан-Марка і іншымі будынкамі ўтварае галоўны архітэктурны ансамбль горада.
Гісторыя
правіцьПалац быў істотна пашкоджаны падчас пажару 20 снежня 1577 г. У ходзе рэстаўрацыі было вырашана пакінуць будынак у ранейшым гатычным стылі, замест таго, каб змяніць яго на больш сучасны.
Акрамя таго, каб выконваць функцыі рэзідэнцыі Дожаў, у палацы гэтак жа размяшчаліся палітычныя інстанцыі рэспублікі да акупацыі горада войскамі Напалеона ў 1797 годзе.
У цяперашні час будынак з'яўляецца музеем.
Літаратура
правіць- Венецыянскі палац дожаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 86—87. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац дожаў
- Афіцыйны сайт палаца