Пасол або амбасадар — дыпламатычны прадстаўнік найвышэйшага рангу сваёй дзяржавы ў замежнай дзяржаве (у некалькіх дзяржавах па сумяшчальніцтве) і ў міжнароднай арганізацыі.

Агрэман правіць

Пасля афіцыйнага прызначэння пасла міністэрства замежных спраў яго краіны запытвае ў краіны знаходжання агрэман (згоду краіны знаходжання на прызначэння пасла замежнай дзяржавы).

Акрэдытацыя пасла і заступленне на пасаду правіць

Па прыбыцці ў краіну знаходжання паслы ўручаюць даверчыя граматы і акрэдытуюцца пры чале той дзяржавы, куды яны прызначаныя, пасля чаго яны лічацца афіцыйна заступнымі на пасаду.

Дыпламатычны імунітэт — недатыкальнасць пасла правіць

Паслы карыстаюцца недатыкальнасцю і поўным дыпламатычным імунітэтам ў адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі. Рэгуляванне пытанняў дыпламатычнага імунітэту нормамі міжнароднага права прапісаны ў Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года, удзельнікам якой з’яўляецца і Рэспубліка Беларусь.