Паала Лучыа Анафеста

(Пасля перасылкі з Паула Лучыа Анафеста)

Паала Лучыа Анафеста, Паалучыа Анафеста (італ.: Paolo Lucio Anafesto, лац.: Paulus Lucius Anafestus; памёр у 717 г.) — першы, магчыма, легендарны венецыянскі дож.

Паала Лучыа Анафеста
Paolo Lucio Anafesto
Герб
Герб
1-ы Венецыянскі дож
697 — 717
Папярэднік Пасада заснавана
Пераемнік Марчэла Тэгаліана
Нараджэнне VII стагоддзе
Смерць 717
Месца пахавання
Род Q59812475?
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць службовая асоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Спачатку быў дваранінам у Эраклеі (Чытанова), горадзе Венецыянскай вобласці, якую кантралявала Візантыйская імперыя. Ад яе імя правінцыяй кіраваў Magister militum і 12 абраных мясцовых прадстаўнікоў. У 697 г. патрыярх Града ў Эраклеі прапанаваў жыхарам Венецыі абраць мясцовага дожа, каб пакласці канец супярэчнасцям кланаў і аб’яднаць насельніцтва дзеля супраціву лангабардам і славянам. Абраны быў Паала Лучыа Анафеста, які заключыў дамову з кіраўніком Ламбардыі — Ліўпрандам. Аднак гэтым падзеям няма пацверджання ў летапісных крыніцах. Адзінае, што вядома з пісьмовых дакументаў, — гэта тое, што нейкі Паўліцый (верагодна, экзарх Равены Павел) кіраваў абаронай венецыянскай граніцы каля Эраклеі. Выбар незалежнага дожа без згоды візантыйскага імператара ў той час быў сумнеўны.

Спасылкі правіць