Карл XIII

кароль Швецыі (1809—1818) і Нарвегіі (1814—1818)

Карл XIII (шведск.: Karl XIII, Carl XIII; 7 кастрычніка 1748, Стакгольм, Швецыя — 5 лютага 1818, Стакгольм) — кароль Швецыі з 5 чэрвеня 1809 года, з 4 лістапада 1814 года таксама і кароль Нарвегіі (як Карл II, гл. шведска-нарвежская унія) з Гольштэйн-Готарпскай дынастыі.

Карл XIII
Carl XIII
Сцяг16-ы кароль Шведаў, Готаў і Вендаў
5 чэрвеня 1809 — 5 лютага 1818
Папярэднік Густаў IV Адольф
Пераемнік Карл XIV Юхан
Сцяг48-ы кароль Нарвегіі
4 лістапада 1814 — 5 лютага 1818
(пад імем Карл II)
Папярэднік Крысціян Фрэдэрык
Пераемнік Карл XIV Юхан
Нараджэнне 7 кастрычніка 1748(1748-10-07)[1][2][…]
Смерць 5 лютага 1818(1818-02-05)[1][3][…] (69 гадоў)
Месца пахавання
Род Гольштэйн-Готарп[d]
Бацька Адольф Фрэдрык[1]
Маці Луіза Ульрыка Пруская[1]
Жонка Едвіга Элізавета Шарлота Гольштэйн-Готарпская[1][5]
Дзеці Карл Левенхільм[d], Карл Адольф Шведскі[d][6], Lovisa Hedvig of Sweden[d][6], Хрысціян Аўгуст Шлезвіг-Гальштэйн-Зондэрбург-Аўгустэнбургскі[d], Карл XIV Юхан і Gustaf Löwenhielm[d]
Веравызнанне лютэранства
Манаграма Манаграма
Званне адмірал
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага рыцар ордэна Залатога руна ордэн Чорнага арла ордэн Серафімаў Royal Order of Vasa Order of Charles XIII ордэн Слана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Другі сын караля Адольфа Фрэдрыка, з 1772 года насіў тытул герцага Сёдэрманландскага.

Падчас руска-шведскай вайны 1788—1790 у чыне адмірала камандаваў шведскім флотам у Эландскай бітве 1789 года і (разам з братам, Густавам III) у Выбаргскай бітве 1790 года.

Захапляўся акультызмам. Пасля забойства брата 10 мая (дэ-факта з 13 сакавіка) 1792 года стаў рэгентам Швецыі (1792—1796) пры непаўналетнім пляменніку Густаве IV Адольфе і вёў даволі актыўную палітыку, у прыватнасці, прыязджаў у Пецярбург для перамоў аб шлюбе пляменніка з адной з унучак Кацярыны II[7].

Пасля звяржэння Густава IV у 1809 годзе абвешчаны каралём Швецыі, але да таго часу ўжо запаў у прыдуркаватасць і рэальнага ўплыву на палітыку не аказваў. Фактычна ўлада была ў руках арыстакратыі, а пасля абрання спадчыннікам бяздзетнага караля ў 1810 годзе напалеонаўскага маршала Жана Бернадота, князя Пантэкорва — у гэтага апошняга з яго найбліжэйшых паплечнікаў. 6 чэрвеня 1809 года прынята канстытуцыя Швецыі («Форма кіравання»), якая дзейнічала да 1974, а таксама дзеючы дагэтуль (з папраўкай 1980 года) закон аб пераходзе ў спадчыну прастола. Пасля скону Карла XIII Бернадот уступіў на прастол як Карл XIV Юхан, заснаваўшы новую дынастыю.

Зноскі

  1. а б в г д е Karl XIII — 1917.
  2. Charles XIII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Hovförsamlingens kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0007/F I/1 (1766-1853), bildid: C0054458_00130 Праверана 16 красавіка 2018.
  4. Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 420. Праверана 24 сакавіка 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б Lundy D. R. The Peerage
  7. М. А. Пыляев. Старый Петербург

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць