Крысціян I
Крысціян I, Хрысціян I (дацк.: Christian 1.; люты 1426, Ольдэнбург — 21 мая 1481, Капенгаген) — кароль Даніі з 28 верасня 1448 года, кароль Нарвегіі з 20 лістапада 1449 года і кароль Швецыі з 2 ліпеня 1457 па студзень 1464 года, (Кальмарская ўнія), заснавальнік дынастыі Ольдэнбургаў.
Крысціян I Christian 1. | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
28 верасня 1448 — 21 мая 1481 | ||
Каранацыя: | кастрычнік 1449, Капенгаген | |
Папярэднік: | Крыстафер III Баварскі | |
Пераемнік: | Іаган, кароль Даніі | |
Дзейнасць: | манарх | |
Веравызнанне: | каталік | |
Нараджэнне: | люты 1426 Ольдэнбург | |
Смерць: | 21 мая 1481 Капенгаген | |
Пахаванне: | Роскільскі сабор | |
Род: | Ольдэнбургі | |
Бацька: | Дытрых Шчаслівы | |
Маці: | Хельвіг Шаўэнбургская | |
Жонка: | Даратэя Брадэнбургская | |
Дзеці: | Іаган, Фрэдэрык I, Маргарыта | |
Бацька Крысціяна, Дытрых Шчаслівы, моцна пашырыў радавыя ўладанні. Напачатку 1448 года сканаў Крыстафер III Баварскі, кароль Даніі, Нарвегіі і Швецыі. Пасля 8-месячнага міжцарства шведы абралі сабе каралём Карла Кнутсана, а датчане, якімі кіраваў біскуп Роскіле, спынілі свой выбар на Крысціяне, які ўслед за тым заручыўся з 18-гадовай удавой свайго папярэдніка, каралевай Даратэяй. Вяселле адбылося праз год, а праз два дні Крысціян быў каранаваны дацкай каронай.
Карл Кнутсан з дапамогай нарвежскага архібіскупа Аслака Болта дамогся таго, каб яго каранавалі каралём Нарвегіі. У 1450 годзе ён быў, аднак, быў зрынуты, і Крысціян каранаваўся нарвежскай каронай у Тронхейме. Падтрыманы дацкім дваранствам і ўладарнымі князямі Паўночнай Германіі, Крысціян аднавіў пасля паўстання сваю ўладу ў Швецыі (1456—57). Праз тры гады Крысціяну ўдалося далучыць і герцагствы Шлезвіг і Гольштэйн.
Новыя паўстанні ў Швецыі раскалолі унію; бітва пад Брункебергам у 1471 годзе назаўжды закрыла шлях да аднаўлення уніі мірным шляхам. Да гэтага далучыліся сваркі Крысціяна з братамі і вялікія фінансавыя цяжкасці. У канцы свайго валадарання Крысціян падрыхтаваў новы паход у Швецыю, але смерць перашкодзіла яму выканаць яго планы.
Пры ім заснаваны Капенгагенскі ўніверсітэт.
Сям'яПравіць
28 кастрычніка 1449 года ў Капенгагене Крысціян I ажаніўся з удавой папярэдняга караля Даніі, Нарвегіі і Швецыі Крыстафера III Баварскага Даратэі Брадэнбургскай, дачкой маркграфа Брандэнбург-Кульмбахскага Іагана і Барбары Саксен-Вітэнбергскай. У шлюбе нарадзіліся пяцёра дзяцей:
Гербы Крысціяна IПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
Христиан I, датский король // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Папярэднік: Крыстафер III Баварскі |
Кароль Даніі 1448—1481 |
Пераемнік: Іаган |
Папярэднік: Карл VIII |
Кароль Нарвегіі 1450—1481 |
Пераемнік: Іаган |
Папярэднік: Карл VIII Кнутсан |
Кароль Швецыі 1457—1464 |
Пераемнік: Карл VIII Кнутсан |