Готарп
Готарп (дацк.: Gottorp), або Готарф (ням.: Gottorf) — палац-замак, размешчаны ў нямецкім горадзе Шлезвігу на востраве ў заліве Шлей. Да 1702 года — рэзідэнцыя дому Гольштэйн-Готарпаў, прадстаўнікі якога кіравалі Расіяй з 1761 па 1917 гады. У наш час у Готарпе змяшчаюцца рэгіянальныя музеі археалогіі, мастацтва і гісторыі культуры.
Славутасць | |
Готарп | |
---|---|
54°30′42″ пн. ш. 9°32′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Нікадэмус Тэсін |
Сайт | schloss-gottorf.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершыя звесткі пра Готарпскую сядзібу з'яўляюцца ў 1161 годзе, калі ў гэтых месцах пасяліўся шлезвігскі біскуп Ока. У 1268 годзе Готарп быў набыты дацкім герцагам Шлезвіга, а ў 1340 годзе перайшоў у валоданне графа Гольштэйнскага. Першы дацкі манарх Ольдэнбургскай дынастыі, Крысціян I, атрымаў яго па спадчыне ад маці ў 1459 годзе.
З гадамі Готарпская рэзідэнцыя ўвесь час пашыралася і перабудоўвалася, асабліва пры дацкім манарху Фрыдэрыху I, які выбраў яе асноўным месцам свайго знаходжання і тут жа памёр. Пры падзеле Шлезвіг-Гольштэйна ў 1544 годзе замак Готарп адышоў да малодшага сына Фрэдэрыка — герцага Адольфа. Адсюль яго нашчадкі кіравалі адной трацінай Шлезвіга — герцагствам Шлезвіг-Гольштэйн-Готарп.
Уладальнікі Готарпа імкнуліся падтрымліваць дружалюбныя адносіны з Расіяй. Герцаг Фрэдэрык III накіраваў да маскоўскага двара свайго прыдворнага Алеарыя. Ён жа замовіў выраб знакамітага Готарпскага глобуса, для размяшчэння якога ў садзе быў пабудаваны павільён ва ўсходнім стылі. Пазней глобус патрапіў у збор рускага цара і цяпер экспануецца ў Кунсткамеры.
Сучасны палац
правіцьСвой цяперашні выгляд палац набыў у 1697—1703 гадах, калі была здзейснена яго поўнамаштабная рэканструкцыя па барочнаму праекту шведскага прыдворнага архітэктара Тэсіна-малодшага. У стрыманай архітэктуры палаца пераважаюць італьянскія матывы, запазычаныя Тэсінам з твораў свайго куміра Берніні. Масіўны бельведэр, папулярны ў тыя гады элемент палацавай архітэктуры, выконваў ролю данжона, з'яўляючыся сімвалам феадальнай улады.
Не паспела будаўніцтва скончыцца, як дацкія войскі акупавалі Готарп. На позву дня становіцца т.зв. Готарпскае пытанне. За кароткі час прадметы дэкору былі разрабаваны, інтэр'еры прыйшлі ў заняпад. Зяць Пятра I — Карл Фрыдрых Гольштэйн-Готарпскі — ніколі не жыў у сядзібе сваіх продкаў, аддаючы перавагу нябеднаму існаванню ў Эйтынскім замку ў сваякоў або пры царскім двары. У XIX стагоддзі ў Готарпе размяшчаліся казармы, спачатку дацкія, а потым прускія.
Пасля Другой сусветнай вайны, калі Готарп быў прыстасаваны для размяшчэння перамешчаных асоб, улады зямлі Шлезвіг-Гольштэйн прыняліся за планамерную рэстаўрацыю Готарпскага замка. Адноўлены быў і даўно знішчаны рэгулярны парк на версальскі манер разам з Глобусным павільёнам, у якім у 2008 годзе была ўсталявана сучасная копія Готарпскага глобуса.
У 2003 годзе Готарпскі замак як сімвал адзінства расійскай і германскай гісторыі быў выбраны для правядзення сустрэчы паміж прэзідэнтам Расіі У. Пуціным і канцлерам Германіі Г. Шродэрам.
Зноскі
- ↑ Corpus of Baroque Ceiling Painting in Germany
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Готарпскі замак
- Афіцыйны сайт Готарпскага музея
- Готторп или Готторф // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.