Бельведэр
Бельведэр (італ.: belvedere — «прыгожы від») — асобнае збудаванне ў парку на высокай тэрасе ці ўзвышшы альбо невялікая вежа, прызначаныя для агляду наваколля.
Слова ўпершыню ўвайшло ва ўжытак у Італіі, такія пабудовы сталі распаўсюджаныя ў Рыме, напрыклад у Латэранскага палаца або Вілы Медычы. У беларускай мове слова пазначае пераважна надбудову, у французскай так звычайна пазначаецца альтанка або павільён у канцы сада з добрым відам.
Таксама бельведэрамі называюцца шматлікія палацы ў Еўропе, размешчаныя ў асабліва прыгожых месцах.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бельведэр