Альтанка
Альтанка — драўляная ці мураваная дэкаратыўная пабудова каркаснай (слупавой) канструкцыі для адпачынку, абароны ад сонца і ападкаў, часцей за ўсё выконваецца ў выглядзе ратонд. Звычайна размяшчаецца ў парках, гарадскіх і прыгарадных зялёных зонах, у дварах жылых дамоў, каля вадаёмаў. У мураваных альтанках стылю класіцызму выкарыстоўваліся шмат'ярусныя ордэрныя кампазіцыі.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 95. — 727 с. — 10 000 экз.