Карка́с - нясучая ўнутраная або знешняя канструкцыя збудавання.

Узвядзенне каркасу

Драўлянае дойлідства правіць

Першы варыянт каркаса, т. зв. слупавая або закідная тэхніка (або тэхніка у шулы) вядома на тэрыторыі Беларусі з каменнага веку. Узводзілася яна досыць проста: па вуглах ставіліся вертыкальныя слупы, а прастора між імі закідалася жэрдкамі ці тонкімі бярвеннямі. У далейшым, пачынаючы з ІІ-ІІІ стст. яе ў значнае ступені пачала выцясняць зрубная канструкцыя збудаванняў. Даволі шырока слупавая або закідная тэхніка да нашага часу ўжываецца пры ўзвядзенні гаспадарчых памяшканняў.

Мураваная архітэктура правіць

Новую хвалю развіцця каркас атрымаў з вынаходжаннем у ХІХ ст. будаўнічых канструкцый з металу, а ў далейшым і з бетону.

Гл. таксама правіць