Зруб
Зруб — канструкцыя з бярвенняў, аснова драўлянага збудавання ў выглядзе пакладзеных адно на адно і змацаваных па краях бярвенняў. Зруб рабіўся звычайна з хвоі, радзей з елкі, на Брэстчыне таксама ўжывалася асіна і вольха.
Зруб | |
---|---|
Матэрыял | ствол дрэва |
Архітэктурны стыль | rustic architecture[d] і народнае дойлідства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На тэрыторыі сучаснай Беларусі зруб вядомы з II—III стст., калі ён прыйшоў на змену больш архаічнай слупавой канструкцыі збудаванняў. А ў Х—ХІІІ стст. зрубная тэхніка стала пануючай на Беларусі. У далейшым на аснове зруба як планава-прасторавай адзінкі збудаванняў у выніку вар’іравання параметраў саміх збудаванняў і іх завяршэння былі вынайдзены разнастайныя віды кампазіцый: падоўжана-восевая, цэнтрычная і ярусная. Асабліва гэта характэрна для культавай архітэктуры.
На Беларусі па традыцыі зруб рабіўся адкрытым, не абмазваўся глінай і не тынкаваўся. Для ўцяплення пазы між бярвенняў маглі закладвацца імхом, або замазвацца глінай. Ужо ў XX ст. шырокае распаўсюджанне атрымала практыка ашалёўвання зруба хаты звонку. Звычайна першы вянок зруба (падваліны) рабіўся з моцнага дрэва (дуба), якое магло класціся проста на зямлю ці на спецыяльныя калодкі (штандары) ці камяні па вуглах.
Віды змацавання зруба
правіцьЗлучалі бярвенні шляхам урубкі аднаго бервяна ў другое па вуглах зруба. Выдзяляюць наступныя спосабы змацавання бярвенняў:
Вугал у чашку
правіць- Вугал у чашку (спосабы злучэння у абло, у вугал, просты вугал, рускі вугал), або вугал з рэшткам, калі за сцены зруба выступалі канцы бярвення. Спачатку чашкі і пазы высякаліся ў ніжніх бярвеннях, а на іх накладваліся верхнія, а пазней пачалі высякацца ў верхніх, што лепей засцерагала бярвенні ад уздзеяння вільгаці. Тэхніка распаўсюджана ва ўсходняй і паўночнай Беларусі.
Просты замок
правіць- Зруб клаўся з брусоў, у месцы злучэння якіх рабіліся выемкі знізу і зверху для больш трывалага змацавання. Тэхніка распаўсюджана ў Заходнім Палессі. Магчыма запазычаны з Украіны.
Вугал у каню
правіць- Чашкі вырэзваюцца з выемкай у адным бервяне і з выступам у другім. Лічыцца самабытнай з’явай заходняга Палесся.
Чысты вугал
правіць- Таксам гладкі, нямецкі або вугал у лапу — зруб клаўся з брусоў, якія не выступалі вонкі. Лічыцца, што тэхніка ўзнікла пад уплывам мураванай архітэктуры. Параўнальна шырока распаўсюджаны на захадзе Беларусі.
Іншыя элементы
правіцьПершы вянок зруба — падваліны, або падруб(а) — рабіўся з моцнай пароды дрэва (найчасцей дуба)[1].
Верхняя частка зруба — павал — часта рабілася пашыранай, каб быць асновай для даху і абараняць сцены ад ападкаў[2].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся — Мн., 1978.
- Беларускае народнае жыллё / [Э. Р. Сабаленка і інш.] ; рэдактар В. К. Бандарчык ; Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск: Беларуская навука, 1973. — 125 с. — 2 250 экз..
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зруб