Брус (механіка)
У механіцы матэрыялаў і канструкцый, брус — мадэль цела, у якога адзін з памераў значна большы за два іншыя. Пры разліках брус замяняюць яго падоўжнай воссю. У будаўнічай механіцы замест тэрміна «брус» у тым жа значэнні часцей выкарыстоўваюць тэрмін стрыжань, які ўваходзіць у склад агульнапрынятага тэрміна «стрыжневыя сістэмы». Да стрыжневых сістэм адносяцца фермы, рамы і многія іншыя. Тэрмін жа «брусчатыя сістэмы» ў літаратуры не выкарыстоўваецца, за выключэннем характарыстыкі зрубнага збудавання (дом з драўляных брусоў ці бярвення). Што тычыцца тэрміна «брус», то ён карэктна выкарыстоўваецца для характарыстыкі піламатэрыялу, які мае прыкладна аднолькавыя памеры папярочнага сячэння.
Па віду дэфармацыі (нагрузкі):
- стрыжань — брус, які працуе на расцяжэнне-сцісканне,
- вал — брус, які працуе на кручэнне,
- бэлька — брус, які працуе на выгіб.
Па геаметрычнай форме:
- просталінейныя,
- крывалінейныя.
Па віду папярочнага сячэння:
- пастаяннага сячэння,
- пераменнага сячэння,
- ступеньчатыя.
Па віду нагружэння:
- плоскія,
- прасторавыя.
Літаратура
правіць- Фрик Э. Л. Брус, в механике // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Брус — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі