Асіна
Асіна[1][2][3][4][5][6], Таполя дрыжачая, Ясеннічак[7] (Populus tremula) — лістападнае дрэва роду таполя сямейства вярбовыя, пашыранае ў рэгіёнах з прахалодным умераным кліматам па ўсёй Еўразіі.
Асіна | |||||||||||||||||||
Асіна ў Севастопальскім парку Мінска | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Populus tremula L. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
P. australis, P. bonatii, P. duclouxiana, P. pseudotremula, P. repanda, P. rotundifolia
| |||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||
суцэльнае пашырэнне ✖ адасобленыя папуляцыі | |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьАсіна — хуткарослая лясная парода. Дрэва вылучаецца калонападобным ствалом, які максімальна дасягае 35 м вышыні і 1 м у папярочніку. Да трыццаці гадоў дрэва расце вельмі хутка і ў 50-60 гадоў дасягае памераў дрэў першай велічыні. Калі ўмовы былі асабліва спрыяльныя, то здольна падняцца да 30 метраў і крыху вышэй. Жыве да 150 і больш гадоў, але яе век могуць кароціць паразітычныя грыбкі.
Каранёвае сістэма размяшчаецца глыбока пад зямлёй, утварае багатыя каранёвыя атожылкі.
Кара маладых дрэў гладкая, светла-зялёная або зелянява-шэрая, бліжэй да камля з узростам рэпаецца і цямнее. Драўніна белая з зялёным адценнем.
Крона невялікая, рыхлая. Лістаразмяшчэнне чарговае. Лісце круглаватае або рамбічнае, даўжынёй 3-7 см, на вяршыні вострае або тупое, з круглявай асновай, краі выемчата-зубчастыя; паверхня скурыстая, знізу на колер шызаватая; жылкаванне пёрыстае. Кожны лісток расце на доўгіх, сціснутых чаранках. У парасткаў лісце можа мець значна вялікія памеры да 15 см і амаль сэрцападобны абрыс. Хвосцікі лісця пляскатыя з бакоў у верхняй частцы, доўгія, таму лісце лёгка вагаецца пры руху паветра. Увосень лісце афарбоўваецца ў розныя тоны — ад залацістых да чырвоных.
Расліны раздзельнаполыя, двухдомныя. Кветкі дробныя, несамавітыя, чые суквецце ўтварае каташок. Тычынкавыя (мужчынскія) каташкі паніклыя, ад 7 да 15 см даўжынёй, цёмна-пурпурныя, кветкі без калякветніка, на кароткіх ножках, прыкветкавыя лускі махрыстыя, касмата-раснічастыя; тычынак 5-8, пыльнікі ярка-пурпурна-чырвоныя. Песцікавыя (жаночыя) каташкі танчэй, менш яркія, кветкі з келіхападобным дыскам у аснове і грушападобнай голай зялёнай завяззю і двума пурпурнымі рыльцамі. Квітнее асіна да распускання лісця.
Плод — вельмі дробная каробачка да 7 мм даўжынёй, падоўжана-канічная, адкрываецца двума створкамі. Насенне дробнае, мае челку з серабрыстых валасінак.
1. ствол з галінамі; 2. кара зблізку; 3. папярочны зрэз ствала; 4. лісце кроны ўлетку; 5. восеньскае чырвонае лісце; 6. мужчынскі каташок; 7. жаночы каташок.
|
Пашырэнне
правіцьСустракаецца на мяжы лесу і тундры, расце ў лясным і лесастэпавым біёме. Дрэва можна сустрэць па берагах вадаёмаў, у лясах, па ўзлесках, зрэдку на сухіх пясках і высечках, па ярах, балотах і ў гарах; паднімаецца да верхняй мяжы лесу.
Добра расце на розных глебах, утварае чыстыя асіннікі і ўваходзіць у склад мяшаных лясоў разам з хвойнымі (хвояй, лістоўніцай, елкай) і ліставымі (бярозай, вольхай, дубам). У стэпах з іх утвараюцца калоніі — асінавыя пералескі, якія растуць з асобнай расады і размножваюцца праз атожылкі каранёвай сістэмы; новыя сцёблы ў калоніі могуць з’явіцца на адлегласці да 30-40 м ад мацярынскага дрэва. Некаторыя калоніі становяцца вельмі вялікімі з часам, распаўсюджваючыся з хуткасцю прыблізна метр у год, у канчатковым рахунку займаючы некалькі гектараў. Яны здольныя перажыць лясныя пажары, паколькі каранёвая сістэма размешчана глыбока пад зямлёй.
Расце практычна па ўсёй Еўропе, уздоўж міжземнаморскага і чарнаморскага ўзбярэжжаў Малой Азіі, на ўсім Каўказе, па ўсёй шыры Паўночнай Азіі (акрамя Крайняй Поўначы), у лесастэпы Казахстана і Манголіі, гарах Цянь-Шаня, у Кітаі (у асноўным — Джунгарыя, цэнтральны Кітай і паўночна-ўсходні), на Карэйскім паўвостраве, паўночныя астравы Японіі, востраў Сахалін, Камчатка. Адасобленыя папуляцыі таксама сустракаюцца ў Ісландыі[8] і на паўночным захадзе Афрыкі, у гарах Алжыра і Туніса.
Пашырана на ўсёй Беларусі, утварае асінавыя лясы, распаўсюджана некалькі ўнутрывідавых форм. Асіннікі растуць пераважна на багатых супясчаных і сугліністых глебах, часта на месцы зведзеных яловых або дубовых лясоў. Квітнее асіна Беларусі ў красавіку.
Акамянеласці
правіцьРаннепліяцэнавыя акамянеласці Populus tremula былі выяўленыя ў выкапнёвай флоры акругі Кызылджахам, што ў Цэнтральнай Анатоліі Турцыі[9].
Значэнне
правіцьУ прыродзе
правіцьЛісце і маладыя парасткі ахвотна паядае паўночны алень (Rangifer tarandus)[10]. Паядаецца таксама алтайскім маралам (Cervus elaphus sibiricus), плямістым аленем (Cervus nippon), ізюбрам (Cervus elaphus xanthopygus), сібірскай казуляй (Capreolus pygargus). Адзін з асноўных зімовых кармоў еўрапейскага бабра (Castor fiber)[11] і зайца-бяляка (Lepus europaeus). Каташкі паядаюцца вавёркай. Пупышкі, лісце, парасткі ядуць цецярук (Lyrurus tetrix), глушэц (Tetrao urogallus), белая курапатка (Lagopus lagopus)[12].
Асіна адыгрывае важную ролю ў харчаванні еўрапейскага лася (Alces alces Linnaeus). Лістота ў значнай колькасці паядаецца з канца траўня па пачатак чэрвеня, калі яна дасягае поўнага развіцця. Да канца лета кармавая роля асіны значна і часам рэзка скарачаецца. У верасні ласі пачынаюць есці бязлістыя парасткі. Найбольшая ж колькасць асіны есць у першай палове зімы. Таксама лось ахвотна згрызае кару, пажыўная каштоўнасць якой узрастае ад восені да зімы[13][14][15][16][17][12][18].
Выкарыстанне чалавекам
правіцьАсіну выкарыстоўваюць для азелянення населеных пунктаў як хуткарослае дэкаратыўнае дрэва, характэрнае яркай восеньскай афарбоўкай лісця. Яна вытрымлівае ўшчыльненне глебы і невялікае засаленне, досыць добра пераносіць умовы горада. Маюцца дэкаратыўныя формы з ніцай і пірамідальнай кронамі. Таксама выкарыстоўваюць у лесамеліярацыйных насаджэннях на глебах з дастатковым увільгатненнем. У лесастэпы яе ўводзяць у прыяравыя палосы як карняпарасткавую пароду, а таксама для аблясення берагоў рэк і вадаёмаў.
Кару асіны ўжываюць для дублення скуры. Яна служыць для атрымання жоўтай і зялёнай фарбы.
З кветак асіны ў красавіку пчолы збіраюць пылок, а з пупышак, якія распускаюцца, — клей, перапрацоўваемы ў пропаліс[19]. Ранняй вясной асіна мае шмат пылка і клею, але пры наяўнасці іншых меданосаў і пыльцаносаў пчалы неахвотна яе наведваюць. На лісці асіны часам з’яўляецца тля.
Ідзе на будаўніцтва дамоў, пабудоў і садовай мэблі, выкарыстоўваецца як дахавы матэрыял. Ва ўсходнеславянскім драўляным дойлідстве дошчачкамі з асіны пакрывалі купалы цэркваў. На адкрытым паветры праз 2-3 гады выраб з асіны набывае своеасаблівае блакітнае адценне, а струганая паверхня становіцца шаўкавістай. Шырока выкарыстоўваецца пры вытворчасці фанеры, цэлюлозы, запалак, бочак, лыж, тары.
З драўніны здабываюць вузкую габлюшку (1,5-2,5 мм) для выраба рогожек, якія ідуць на асновы галаўных убораў; шырокая габлюшка (3 мм) — для пляцення саламяных капелюшоў, а яшчэ шырэйшая (ад 10 мм і больш) — для пляцёнкі, якой упрыгожваюць кветкавыя кошыкі, вазоны, таксама вырабляюць штучныя кветкі. Габлюшка асіны з’яўляецца, акрамя таго, добрым пакавальным матэрыялам. Карані асіны выкарыстоўваюцца на грубае пляценне.
Сухія асінавыя дровы гараць добра, але хутка згасаюць, вуголле не ўтрымлівае жар. Па цеплатворнай здольнасці дровы з асіны стаяць крыху ніжэй за бярозавыя і дубовыя (1700 і 1800 ккал на 1 кубаметр паліва адпаведна), выкарыстоўваюцца для ачысткі пячных комінаў (выпальвання сажы). Попел лісця змяшчае дастаткова шмат кальцыю (31,6 %), адносна мала фосфару (4 %).
Лячэбныя якасці
правіцьКара змяшчае вугляводы (глюкоза, фруктоза, цукроза і іншыя), араматычныя кіслоты, фенолгліказіды, дубільныя рэчывы, вышэйшыя тлустыя кіслоты (капрынавую, лаўрынавую, арахінавую, бегенавую і іншыя), горкія гліказіды папулін і саліцын.
У пупышках знойдзены вугляводы (рафіноза, фруктоза), араматычныя кіслоты, дубільныя рэчывы і трыгліцерыды фенолкарбонавых кіслот.
У лісці змяшчаюцца вугляводы, арганічныя кіслоты, караціноіды, вітамін C, карацін (354 мг на 1 кг сухога рэчыва), флаваноіды, фенолгліказіды, антацыяны і дубільныя рэчывы.
Асіна мае супрацьмікробнае, супрацьзапаленчае, супрацькашлявае, жаўцягоннае і антыгельмінтнае дзеянні. Водны экстракт кары асіны выкарыстоўваецца для лячэння апістархозу[20][21].
У ветэрынарыі маладыя парасткі асіны з пупышкамі выкарыстоўваюць для выгнання круглых чарвей у дробнай рагатай жывёлы.
Міфалогія
правіцьАсіна не належыць да шанаваных і ўлюбёных беларусамі дрэваў, хоць яе якасці шырока выкарыстоўваліся ў гаспадарчай дзейнасці і магічнай практыцы. Сырая асіна вельмі кепска гарыць, дровы з асіны не цаніліся. Затое яе драўніна не гніе; гэта выпрацавала прымхлівае да яе стаўленне, уключэнне ў матэрыялы для магічных дзеянняў, як, напрыклад, забіванне асінавага калка ў магілу нябожчыка, які блукае непрыкаяны па начах, ды інш. Таксама ў фальклоры вогнішча з асінавых дроў — надзейны ачышчальны сродак ад усялякай нечысці. Лічылася, калі ў плот загарадзі паўтыкаць асінавыя галінкі, то ў такую агароджу не можа ўвайсці ведзьма, каб псаваць кароў[22].
У розных народаў існавалі легенды і павер’і, злучаныя з дзіўнай уласцівасцю асінавых лісця прыходзіць у рух ад найменшага павеву ветру.
Па адным грэка-рымскім міфе, у дзве асіны ператварыліся сёстры Фаэтона — геліяды Феба і Лампетыя пасля таго, як разгневаны Зеўс забіў Фаэтона ўдарам маланкі, і той упаў у раку Эрыдан. Слёзы, якія ператвораныя сёстры гублялі ў хуткія воды ракі, станавіліся бурштынам[23].
Трапяткое лісце асіны спарадзіла этыялагічны міф таксама і на хрысціянскай аснове. Паводле яго, асіна спала, калі на ёй павесіўся Іуда Іскарыёт, усвядоміўшы сваё жахлівае здрадніцтва. Прачнуўшыся, асіна вельмі спужалася вісельніка, затрэслася ад страху, і з той пары лісце на ёй трапечацца нават без ветру.
Ва Украіне існавала павер’е, паводле якога асіны не кладуць пры пабудовах у сцены хат, «а то вся сім’я тремтитиме день і ніч від хвороби так, як тремтить осика»[22].
Па меркаванні даследчыка фальклора А. М. Афанасьева, у славян успрыманне асіны змянілася ў хрысціянскую эпоху пад уплывам павер’я аб самагубстве Іуды. Да гэтага часу асіна мела добрае значэнне як дрэва, напоўненае жыццёвай сілай: лісце ўвесь час дрыжалі, размаўляючы паміж сабой. Асіна дапамагала ў барацьбе супраць усялякай нечысці і ў народнай медыцыне. Так раней добрае дрэва стала ўспрымацца як нячыстае[24].
Таксанамія
правіцьВід уваходзіць у род таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae) парадку вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 25—35 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Таполя | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Асіна | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||
Сінонімы
правіць- Populus australis Ten.
- Populus bonatii H.Lév.
- Populus duclouxiana Dode
- Populus pseudotremula N.I.Rubtzov
- Populus repanda Baumg.
- Populus rotundifolia Griff.
- Populus rotundifolia var. bonatii (H.Lév.) C.Wang & S.L.Tung
- Populus rotundifolia var. duclouxiana (Dode) Gombócz
- Populus tremula var. australis (Ten.) Nyman
- Populus tremula var. repanda (Baumg.) Nyman
Разнавіднасці
правіць- Populus tremula var. davidiana (Dode) C.K.Schneid. — [syn. Populus davidiana Dode — Асіна Давіда][25]
- Populus tremula var. sieboldii (Miq.) H.Ohashi — [syn. Populus sieboldii Miq. — Асіна японская][25]
Зноскі
правіць- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ (польск.) Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- ↑ (ісл.) Blæösp (Populus tremula) Vísindavefurinn .
- ↑ (тур.) Kasaplıgil, Baki (1977). "Ankara, Kızılcahamam yakınındaki Güvem köyü civarında bulunan son tersiyer kozalaklı-yeşil yapraklı ormanı" [Познетрацічны хвойна-лісцяны лес у наваколлях сяла Гювем, недалёка ад Кызылджахамама, Анкара] (PDF). Bulletin of the Mineral Research and Exploration. 88. Анкара: Галоўнае ўпраўленне даследаванняў і разведкі карысных выкапняў Турцыі: 94–102.
- ↑ Александрова В. Д. Кормовая характеристика растений Крайнего Севера / В. Н. Андреев. — Л.—М.: Изд-во Главсевморпути, 1940. — С. 56. — 96 с. — (Труды Научно-исследовательского института полярного земледелия, животноводства и промыслового хозяйства. Серия «Оленеводство»). — 600 экз.
- ↑ Александрова И. Бобры в Приокско-Терассном заповеднике // Охота и охотничье хозяйство : журнал / А. В. Малиновский. — 1956. — Лістапад — № 11. — С. 25.
- ↑ а б Работнов 1951, с. 30.
- ↑ Юргенсон П. Б., Капланов Л. Г.., Книзе А. А. Вопросы экологии лося // Лось и его промысел / Под ред. П. Б. Юргенсона. — Москва: Главпушнина НКВТ, 1935. — С. 53—55. — 155 с.
- ↑ Бородин Л. П. Учет, размещение и кормовая база лося в Окском заповеднике // Труды Окского государственного заповедника / В. Н. Макаров. — Москва, 1940. — С. 134—137. — 187 с.
- ↑ Семёнов-Тян-Шанский О. И. Лось на Кольском полуострове / Отв. редактор В. Н. Макаров. — Москва, 1948. — С. 107. — 162 с. — (Труды Лапландского государственного заповедника. Вып. 2). — 500 экз.
- ↑ Капланов Л. Г. Тигр. Изюбрь. Лось / Под редакцией С. И. Огнева и В. Г. Гептнера и со вступительной статьёй А. Н. Формозова. — Москва: Издательство Московского общество испытателей природы, 1948. — 128 с. Архівавана 15 снежня 2022 года.
- ↑ Соколов Е. А. Корма и питание промысловых зверей и птиц / Под редакцией лауреата Сталинской премии профессора П. А. Мантейфеля. — Москва, 1949. — С. 194-197. — 256 с. — 10 000 экз.
- ↑ Тимофеева Е. К. Питание лося // Лось (Экология, распространение, хозяйственное значение) / под редакцией профессора Г. А. Новикова. — Л., 1974. — С. 40. — 167 с. — 18 000 экз. Архівавана 8 снежня 2022 года.
- ↑ Абрикосов, Х. Н. и др. Осина // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 237. Архівавана 7 студзеня 2012 года. Архивированная копия . Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2012. Праверана 27 верасня 2011.
- ↑ Голодание при лечении описторхоза . opistorhoz. opistorhoz — Голодание при лечении описторхоза (30 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012..
- ↑ Описторхоз: лечение народными средствами . Народные рецепты. Описторхоз: лечение народными средствами. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
- ↑ а б Ермолов, А. С. Народная агрономия. — М.: Рус. книга, 1996. — 512 с. — 10 700 экз. — ISBN 5-268-01278-9.
- ↑ Маккалистер Рой. Всё о растениях в легендах и мифах. — СПб.: ООО "СЗКЭО "Кристалл", 2007. — С. 164-164. — 192 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-5-9603-0067-2.
- ↑ Афанасьев А. Н. Ведун и ведьма // Происхождение мифа. Статьи по фольклору, этнографии и мифологии. — М., 1996. С. 45—86
- ↑ а б Царёв 1985, с. 115.
Літаратура
правіць- на рускай мове
- Гроздова. Н. Б., Некрасов. В. И., Глоба-Михайленко. Д. А. Деревья, кустарники и лианы: Справочное пособие. — М.: Лесн. пром-сть, 1986. — С. 287—288.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 413. Populus tremula L. — Тополь дрожащий, или Осина // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 11. — ISBN 9-87317-128-9.
- Царёв А. П. Сортоведение тополя. — Воронеж : ВГУ, 1985. — 152 с.
- Иванова. Т. Н., Путинцева. Л. Ф. Лесная кладовая. — Тула: Приок. кн. изд-во, 1993. — С. 55—56.
- Осина, в лесном хозяйстве // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Работнов Т. А. Кормовые растения сенокосов и пастбищ СССР : у 3 т. / под ред. И. В. Ларина. — М. ; Л. : Сельхозгиз, 1951. — Т. 2 : Двудольные (Хлорантовые — Бобовые). — С. 28—30. — 948 с. — 10 000 экз.
- Ростовцев С. И. Осина, древесное растение // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Скворцов. В. Э. Учебный атлас. Флора Средней России. — М.: ЧеРо, 2004. — С. 95.
- Чопик В. И., Дудченко Л. Г., Краснова А. Н. Дикорастущие полезные растения Украины. Справочник. — Кіеў : Наукова думка, 1983. — 400 с.
Спасылкі
правіць- Populus tremula — інфармацыя аб таксоне ў праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Populus tremula — падрабязная карта арэала. // EUFORGEN (англ.)