Міхал Адольфавіч Федароўскі

Міхал (Міхаіл) Адольфавіч Федароўскі (польск.: Michał Ignacy[1] Federowski, радзей Fedorowski[2], 1 верасня 1853, Варшава — 10 чэрвеня 1923, Варшава[3]) — беларускі і польскі этнограф, фалькларыст і археолаг-аматар, садоўнік, аграном, даследчык польскай і беларускай народнай культуры[3].

Міхал Адольфавіч Федароўскі
польск.: Michał Ignacy Federowski
Дата нараджэння 1 верасня 1853(1853-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1923(1923-06-10) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці этнограф, фалькларыст, пісьменнік, археолаг, садавод, аграном, даследчык
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Збіраў кнігі, творы жывапісу і графікі, гістарычныя, фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, вёў археалагічныя раскопкі ў Пружанскім, Ваўкавыскім і іншых паветах Гродзенскай губерні. Сабраў каля 1,5 тыс. беларускіх песенных і танцавальных мелодый, 5 тыс. беларускіх народных песень, каля 10 тыс. прыказак, сотні казак, загадак і іншых твораў, якія выданыя у 8-томнай працы «Люд беларускі» (1887—1981). Значную частку сваіх збораў запісаў на Сакольшчыне, Янаўшчыне, Дуброўшчыне, у ваколіцах Беластоку, Нараўкі. Таксама аўтар этнаграфічнай працы «Пружана і яе ваколіцы».

Біяграфія

правіць

Сям’я і маладосць

правіць
 
Міхал Федароўскі у маладосці, 1877 г.

Федароўскі паходзіў з варшаўскай шляхецка-дваранскай сям’і[3]. Яго бацькамі былі Адольф Федароўскі (пам. 1870 у бітве пад Арлеанам; паходзіў з Кашубаў)[4]) і Элеанора (з роду Гансевічаў, полька па паходжанні[5])[1]. У дзяцінстве ён перахварэў на туберкулёз, што паўплывала на яго фізічнае здароўе і фінансавую сітуацыю[3]. Калі хлопцу было 13 гадоў, бацька эміграваў у Францыю. Падчас яго адсутнасці маці Федароўскага выйшла замуж за адстаўнога расійскага афіцэра Камісараўскага (польск.: Komissarzewski)[1].

Адукацыя і кар’ера

правіць

Міхал Федароўскі скончыў 4 класы прагімназіі[pl] ў Варшаве[6] (скончыў у 1870 годзе). Наступныя тры гады ён навучаўся агратэхнікі падчас практык і курсаў магнацкіх сельскіх і садовых гаспадарак (1971—1973[4])[6]. У той жа перыяд (1870—1872) вывучаў філасофію і літаратуру пад кіраўніцтвам Францішка Крупінскага[1].

У 1873 годзе ён пачаў вучыцца як вольны слухач на агранамічным факультэце Пятроўска-Разумоўскай акадэміі пад Масквой. Атрымліваў там званне адміністратара маёнткаў[6], аднак праз пяць месяцаў па прычынах здароўя і фінансавых цяжкасцяў мусіў скончыць навучанне[1].

Падчас практыкі ў маёнтку ў Алькускім павеце ён сустрэў Оскара Кольберга, Зыгмунта Глогера і Францішкам Крупіньскім. Адмовіўшыся ад паездкі ў экзатычныя калоніі Галандыі на Яве і Суматры, ён вырашыў прысвяціць жыццё даследаванню народнай культуры Польшчы і Беларусі. Яго на гэта натхніла чытанне «Падручніка для збіральнікаў народных рэчаў» (польск.: Podręcznik dla zbierających rzeczy ludowe) Яна Карловіча (Варшава, 1871)[6].

У 1875—1877 гадах ён праводзіў даследаванні ў Келецкім ваяводстве пад кіраўніцтвам Зыгмунта Глогера, плёнам якіх стала двухтомная манаграфія «Люд з ваколіц Жарка, Севежа і Пілыцы» (польск.: Lud okolic Żarek, Siewierza i Pilicy)[6][7]. У гэты перыяд ён працаваў адміністратарам маёнтка Міхала Палескага[4].

У 1877 годзе быў прызваны ў расійскую армію, аднак праз паўгода быў звольнены са службы па волі цара як адзіны сын у сям’і[1].

 
Міхал Федароўскі, XIX стагоддзе.

З 1877 года знаходзіўся на беларускіх землях, жывучы ў сяброў сваёй маці ў Пружанах (маёнтак маршалка Валянціна Шыкоўскага[5]), дзе праводзіў інтэнсіўныя фальклорныя даследаванні. Вынікам гэтага з’явілася серыя выданняў «Люд беларускі»[6], якая мела ўключаць 20 тамоў[8], аднак было апублікавана толькі 8, з якіх тамы 5-8 пасмяротна. Тама 9-20 не захаваліся[5]. Сабраныя там матэрыялы і сёння лічацца аднымі з асноўных для беларускай этнаграфіі і фалькларыстыкі.

Серыя выходзіла пасля 1879 года, калі Федароўскі пазнаёміўся з Акадэміяй ведаў[pl] і пачаў перадаваць ёй першыя рукапісы[1][1].

 
Міхал Федароўскі, здымак да 1910 г.

У перыяд з 1884 па 1894 год ён арандаваў Косін ад роду Ельскіх[4]. Таксама ў гэты перыяд, жывучы ў Студзяроўшчыне (гл. Слонім), ён пачаў збіраць лякарскія і карысныя расліны[pl]. Пад уплывам звароту прафесара Юзафа Растафіньскага «Заклік да не-батанікаў збіраць народныя назвы раслін» (польск.: Odezwa do nie-botaników o zbieranie ludowych nazw roślin, 1883), ён вырашыў скласці Літоўскі гербарый з узорамі беларускай флоры і іх народнымі назвамі[6]. З 1877 па 1892 год ён сабраў каля 11 тысяч археалагічных і 1 тысячу этнаграфічных матэрыялаў, якія адпраўляў Зыгмунту Глогеру ў Яжэва[pl][4]. Разам з ім праводзіў таксама археалагічныя раскопкі стаянак і могільнікаў (у тым ліку курганоў) сярэднявечнай эпохі ў Ваўкавыскім павеце[4].

У 1892 годзе ён пазнаёміўся з Музеем Расійскага геаграфічнага таварыства ў Троіцкасаўску. Стаў таксама членам Львоўскага народазнаўчага таварыства, Музею прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў Варшаве[pl], а год пазней Нумізматычна-архіялагічнае таварыства[1].

Падчас знаходжання на беларускіх землях ён сабраў каля трох тысяч кніг. У 1904 годзе апынуўся ў «маёнткавай руіне»[1][1], таму частку з іх перадаў дзяржаўным установам, такім як Музей Дзедушыцкіх у Львове, Музей прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў Варшаве[pl], Польскае краязнаўчае таварыства[pl], астатнюю частку захаваў (каля 1500) або прадаў[1]. Аднак шмат ягоных фотаздымкаў, зробленых пераважна старым людзям падчас знаходжання ў Косіне, згубіліся[4]. У выніку, ён пераехаў у Варшаву. Падчас Першай сусветнай вайны ўступіў у шэрагі нацыяналістычных груповак: Кола Вялікага Княства Літоўскага, Беларускага камітэта і Лігі заходніх зямель[1]. З 1920 года працаваў ва ўпраўленні прапаганды Войска польскага[pl]. Ён напісаў шматлікія заклікі, вершы, маршы і песні для часопісаў, песеннікаў і штодзённых газет. Яго працы гэтага перыяду засталіся ананімнымі[1].

 
Экслібрыс з кнігазбору Міхала Федароўскага.

У 1921 г. ён уладкаваўся на кафедру этналогіі Інстытута антрапалагічных навук Варшаўскага навуковага таварыства і працаваў да самай смерці ў 1923 годзе[6]. Перад смерцю калекцыю перадаў[1]:

  1. Рукапісы, выразкі і графічныя калекцыі ў Бібліятэку аддзела этналогіі Інстытута антрапалагічных і этналагічных навук Варшаўскага навуковага таварыства, ацалелы фрагмент твораў перададзены ў Бібліятэку Варшаўскага ўніверсітэта, Навуковы архіў ім. Польскага этналагічнага таварыства і Архіў польскай акадэміі навук у Варшаве;
  2. Аўтабіяграфічныя і бібліяграфічныя зборнікі Стэфану Дэмбы[pl], зборнікі страчаны;
  3. Рукапісы Юзафа Такажэвіча і Марыяна Абрамовіча;
  4. Карты, брашуры і медальёны Яну Гамаліцкаму, зборнікі былі страчаны.

Яго смерць згадваецца ў шматлікіх выданнях, у тым ліку: «Kurier Warszawski», «Robotnik[pl]» і «Gazeta Poranna[pl]». Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках (участак Y-6-7/8)[9].

Архіўныя матэрыялы Міхала Федароўскага знаходзяцца ў Архіў ПАН у Варшаве[pl] пад нумарам III-8[10].

Прыватнае жыццё

правіць

У 1892 г. ажаніўся са Стэфаніяй Бітнер (дачкой памешчыка з Келецкай губерні, сястрой лекара Бітнера з Свіслаччыны[4])[1].

Публікацыі

правіць

Фалькларыстычная тэматыка

правіць
  • 1870 «Budowle dla inwentarza», рукапіс, спіс у Драздове[pl][11];
  • 1882: «Notatki archeologiczne z okolic Słonima, Kurchany pod Wiszowem», апубл. Зыгмунтам Глогерам з нататк Федароўскага ў «Pamiętnik Fizyograficzny», Варшава[12];
  • 1883: «Juréj (święty Jerzy) przyczynek do etnografii krajowéj», апубл. Зыгмунтам Глогерам з нататк Федароўскага ў «Pamiętnik Fizyograficzny», Варшава[12][13];
  • 1888—1889: «Lud okolic Żarek, Siewierza i Pilicy», Варшава[7][14];
  • 1877—1905: «Люд беларускі на Русі літоўскай. Матэрыялы славянскай этнаграфіі, сабраныя ў 1877—1905 гг.» (польск.: Lud białoruski na Rusi Litewskiej. Materiały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877—1905), Акадэмія ведаў[pl] / пасмертнае Навуковае выдавецтва PWN[15]:
    • Том 1, Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki (1897);
    • Том 2, Baśnie, przypowieści i podania ludu z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki (1902);
    • Том 3, Baśnie, przypowieści i podania ludu z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki (1903);
    • Том 4, Przysłowia, żarcik, wyrażenia stałe oraz zagadki ludu, mieszczan i zagrodowców z okolic Grodna, Sokółki, Białegostoku, Bielska, Wołkowyska, Słonima, Nowogródka, Słucka, Lidy, Wilejki, Święcian i Oszmiany (1935);
    • Том 5, Pieśni (1958);
    • Том 6, Pieśni; Pieśni frywolne i taneczne (1960);
    • Том 7, Suplement do tomu V i VI (1969);
    • Том 8, Inedita. Pieśni z archiwum zbieracza (1981);
  • 1973: «Diabelskie skrzypce. Baśnie białoruskie», пад рэд. Aleksander Barczewski, Народны выдавецкі кааператыў[pl], Варшава[15][16];
  • 1991: «Люд беларускі. Вяселле» (польск.: Naród białoruski. Ślub), пад рэд. Саламевіч І. У., Мінск[17];
  • 2013: «Diabelskie wesele. Bajki z Polesia», пад рэд. Aleksander Barczewski, Zysk i S-ka, Познань[18].

Успаміны і біяграфіі

правіць

Гербарыі

правіць
  • 1882—1890: «Zioła lecznicze», сшытак 1 (1882[24]), 2 (1883[24]), 3 (1883—1890[6]);
  • 1883: «Zielnik roślin użytecznych», сшытак 1[25];
  • 1883: «Zielnik Litewski», сшытак 1[6].

Іншыя творы

правіць

Пад аўтарствам М. Федароўскага выходзілі і шматлікія ананімныя водгукі, вершы, маршы і песні для часопісаў, песеннікаў і аднадзёнак Войска польскага[pl]; працы (рукапісы, карты, малюнкі), страчаныя пасля смерці Федароўскага[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н Ługowska et al. 1988.
  2. Graniszewska et al. 2013.
  3. а б в г Dzieła Michała Fedorowskiego | Zielnik Wydziału Biologii Uniwersytetu Warszawskiego (польск.). www.zielnik.biol.uw.edu.pl. Праверана 4 студзеня 2023.
  4. а б в г д е ё ж Karpyza et al. 2008.
  5. а б в „Suche ogrody” Michała Federowskiego (польск.). BuwLOG. Праверана 6 студзеня 2023.
  6. а б в г д е ё ж з і Dzieła Michała Fedorowskiego | Zielnik Wydziału Biologii Uniwersytetu Warszawskiego. www.zielnik.biol.uw.edu.pl. Праверана 4 студзеня 2023.
  7. а б Lud okolic Żarek, Siewierza i Pilicy, jego zwyczaje, sposób życia, obrzędy, podania, gusła, zabobony, pieśni, zabawy, przysłowia, zagadki i właściwości mowy. T. 1 (zebr. i napisał Michał Fedorowski.). polona.pl. Праверана 24 ліпеня 2020.
  8. Polona. polona.pl. Праверана 4 студзеня 2023.
  9. Pomniki - szczegóły (польск.)(недаступная спасылка). Warszawskie Zabytkowe Pomniki Nagrobne.
  10. e-graficy. Spis inwentarzy(нявызн.). archiwum PAN. Праверана 24 мая 2024.
  11. Szczegóły egzemplarza | Katalog Bibliotek UW. chamo.buw.uw.edu.pl. Праверана 5 студзеня 2023.
  12. а б Zygmunt Gloger, PISMA ROZPROSZONE, tom II, 1877—1889 [w:] ksiaznicapodlaska.pl
  13. Szczegóły egzemplarza | Katalog Bibliotek UW. chamo.buw.uw.edu.pl. Праверана 5 студзеня 2023.
  14. Lud okolic Żarek, Siewierza i Pilicy, jego zwyczaje, sposób życia, obrzędy, podania, gusła, zabobony, pieśni, zabawy, przysłowia, zagadki i właściwości mowy. T. 2 (zebr. i napisał Michał Federowski.). polona.pl. Праверана 24 ліпеня 2020.
  15. а б в Spis publikacji M. Fedorowskiego | Zielnik Wydziału Biologii Uniwersytetu Warszawskiego. www.zielnik.biol.uw.edu.pl. Праверана 4 студзеня 2023.
  16. Diabelskie skrzypce. Baśnie białoruskie | Michał Federowski(нявызн.). Lubimyczytać.pl. Праверана 4 студзеня 2023.
  17. Федароўскі Міхал, Люд беларускі – Białoruska Biblioteka Internetowa Kamunikat.org. Федароўскі Міхал, Люд беларускі - Białoruska Biblioteka Internetowa Kamunikat.org. Праверана 5 студзеня 2023.
  18. Diabelskie wesele. Bajki z Polesia / il. Magda Rolka ; [zebr. Michał Federowski ; przekł. dokonał oraz wstępem opatrzył Aleksander Barszczewski.] (англ.). katalogi.bn.org.pl. Праверана 5 студзеня 2023.
  19. Polona. polona.pl. Праверана 5 студзеня 2023.
  20. Polona. polona.pl. Праверана 5 студзеня 2023.
  21. Zbiory graficzne Dominika Witke-Jeżewskiego (opisał Michał Federowski.). polona.pl. Праверана 24 ліпеня 2020.
  22. Szczegóły egzemplarza | Katalog Bibliotek UW. chamo.buw.uw.edu.pl. Праверана 5 студзеня 2023.
  23. Szczegóły egzemplarza | Katalog Bibliotek UW. chamo.buw.uw.edu.pl. Праверана 5 студзеня 2023.
  24. а б Zioła lecznicze | Zielnik Wydziału Biologii Uniwersytetu Warszawskiego. www.zielnik.biol.uw.edu.pl. Праверана 4 студзеня 2023.
  25. Zielnik roślin użytecznych | Zielnik Wydziału Biologii Uniwersytetu Warszawskiego. www.zielnik.biol.uw.edu.pl. Праверана 4 студзеня 2023.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць