Каробачка
Каробачка[1], пушачка[2] — сухі шматнасенны плод раслін, утвораны некалькімі пладалісцікамі і здольны да раскрыцця.

Уласціва многім відам (напрыклад, прадстаўнікам родаў мак, трыпутнік, цюльпан, бавоўнік і інш.). Бывае двух- ці шматгнездавая (паслёнавыя, залознікавыя, лілейныя), аднагнездавая з пасценнымі (фіялкавыя (Violaceae), званочкавыя) ці з цэнтральнымі (гваздзіковыя) насенняносцамі.
Каробачкай называюць таксама частку спарангія імхоў, дзе знаходзяцца споры.
Крыніцы
правіць- ↑ БелЭн 1999.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Літаратура
правіць- Каро́бачка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 87. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Коробочка // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 246. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)