Паслёнавыя[1] (Solanaceae) — сямейства двухдольных зрослапялёсткавых раслін.

Паслёнавыя

Паслён чорны (Solanum nigrum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Solanaceae Juss., nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30411
NCBI  4070
EOL  4437
GRIN  f:1043
IPNI  30000631-2
FW  55747

Апісанне

правіць

Травы, кусты або паўкусты, часам з лазячымі ці павойнымі сцёбламі, радзей невялікія дрэвы (у тропіках). Лісце чаргаванае, простае, цэласнае абр перыстаскладанае. Кветкі двухполыя, адзіночныя ці сабраныя ў завіткі. Кветкі правільныя, ці злёгку зігаморфныя. Чашачка, вяночак і андрацэй пяцічленныя. Тычынкі размешчаны паміж пялёсткамі. Гінецэй з двух пладалісцікаў, размешчаных наўскасяк да медыяльнай плоскасці кветкі. Завязь верхняя, двухгняздовая ці, радзей, чатырохгняздовая, са шматлікімі семязачаткамі ў кожным гняздзе. Плацэнты масіўныя, прымацаваныя да перагародкі, якая аддзяляе гнёзды. Плод — ягада або каробачка, радзей касцянка.

Пашырэнне

правіць

Налічваецца каля 90 родаў, 2500 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных абласцях пераважна Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 11 родаў, 16 відаў, найбольш пашыраны паслён і блёкат чорны[2]. Сярод паслёнавых палявыя харчовыя расліны (бульба, памідоры, баклажан), лекавыя (красаўка беладонна, дурнап'ян звычайны), дэкаратыўныя (петунія гібрыдная, табака пахучая, фізаліс), тэхнічныя (тытунь, махорка) расліны.

Сістэматыка

правіць

Раней гэта сямейства адносілі да парадку Personatae, у цяперашні час гэта класіфікацыя не выкарыстоўваецца. У сучаснай сістэматыцы сямейства паслёнавых разам з сямействам Бярозкавыя (Convolvulaceae) утварае свой уласны парадак Паслёнакветныя.

У цяперашні час сямейства ўключае каля 2 700 відаў у 115 родах[3], падзеленых на сем падсямействаў, адзінаццаць трыб[4]:

Сямейства налічвае каля 115 родаў[3], некаторыя з іх:

Выкарыстанне

правіць

Харчовыя, лекавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны. Многія паслёнавыя, асабліва паслён салодка-горкі (Solanum dulkamara)[5], утрымліваюць алкалоіды і іншыя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  3. а б Семейство Паслёновые (Solanaceae)
  4. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  5. Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.

Літаратура

правіць
  • Паслёнавыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 452. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)