Глушэ́ц (Tetrao urogallus) — птушка сямейства фазанавых атраду курападобных.

Глушэц
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tetrao urogallus Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  553893
NCBI  100830
EOL  915309
FW  369189

Апісанне

правіць

Самы буйны з баравой дзічыны. Даўжыня самцоў да 110 см, маса да 6,5 кг, самкі ўдвая меншыя. У самцоў верх галавы, шыя, спіна шэрыя з цёмным малюнкам, крылы карычнева-бурыя, валлё чорнае з металічным бляскам, брушка цёмнае з буйнымі белымі плямамі. Доўгае пер’е на падбародку і гарляку. Самка стракатая: буравата-рыжая з чорнымі пярэсцінкамі. Маладыя ў ювенільным уборы падобныя да самкі, на пачатку восені фарміруецца ўбор першай восені, падобны да дарослага, але ў самцоў крыху святлейшы, з карацейшымі і больш вузкімі рулявымі.

Палігам. Вясной глушцы збіраюцца на шлюбныя гульні, самцы пяюць, б’юцца паміж сабой (такуюць). Падчас спеваў («скіркання») глушэц нічога не чуе (адсюль назва).

Палёт даволі цяжкі, пры старце птушка гучна лопае крыламі і пасля таго, як дасягне вышыні верхавін дрэў, з нерухомымі крыламі планіруе ўніз.

Пашырэнне

правіць

Аседлая птушка. Селіцца ў лясах Еўропы і Азіі. Арэал у Еўропе разарваны: Шатландыя, Альпы, Дынарскія горы, Карпаты і ад Цэнтральна-Усходняй Еўропы і Скандынавіі да Усходняй Сібіры.

Насяляе вялікія комплексы бароў з участкамі густога лісцевага падлеску і падросту, а таксама з добра развітым слоем ягадных кусцікаў, паблізу тарфяных балот. У гарах даходзіць да 1500—2000 м.

 
Глушэц на паштовай марцы Беларусі.

У Беларусі нешматлікі аселы від. Водзіцца ў хваёвых і мяшаных сухадольных лясах, радзей на мохавых балотах Паазер’я, Прыпяцкага Палесся, у Белавежскай пушчы. Народная назва на Палессі когут. У Бярэзінскім запаведніку вывучаецца вальернае ўтрыманне і развядзенне ў няволі.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Корміцца ігліцай, ягадамі, кветкамі, пупышкамі, насякомымі.

Гняздуецца на зямлі. Гняздо ў ямцы паміж купінамі раслін (напрыклад, верасу і сухой травы), звычайна прыкрытае елкай, кустом, паваленым дрэвам, часам паміж каранёў каля асновы дрэва. У выключных выпадках — у старых гнёздах іншых відаў птушак нават на вышыні 3-5 м над зямлёй. Высцілка з сухой травы і лісця з прымессю ігліцы і моху.

Адкладвае 6—8 (зрэдку да 12—16)[1] яек. Выседжвае толькі самка 25—28 дзён[1].

У месцах, дзе сустракаецца разам з цецеруком, утварае міжвідавыя гібрыды, якія завуцца кракатнямі (часцей за ўсё бацькам кракатнёў з’яўляецца цецярук.

Колькасць скарачаецца. Напрыклад, у Вялікабрытаніі ў сярэдзіне XVII ст. быў знішчаны і зноў завезены ў 1837 годзе са Швецыі[1]. У шэрагу краін, у тым ліку ў Беларусі, пад аховай.

У кулінарыі

правіць

Мяса жорсткае, перад абскубаннем здабыты глушэц мусіць вісець уніз галавой да 14 дзён у халодным праветраным месцы. Пасля абскубання абсмаліць, вытрыбушыць, адцяць галаву і крылы. Маладых птушак дастаткова вымачыць на ноч у малацэ, старэйшых лепш у марынадзе (з дадаткам ядлоўцу і імбіру) на працягу 2 — 3 дзён. Глушца лепш тушыць, чым запякаць, але ў старапольскай кухні быў славуты глушэц, запечаны з валоскімі арэхамі, шынкай і грыбамі.

Раней існавала павер’е, нібыта мяса глушца «карыснае для глузду».

Галерэя

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
  • Белы А. Глушэц // Праект «Наша ежа»

Спасылкі

правіць