Бярэзінскі біясферны запаведнік

Беларускі дзяржаўны біясферны запаведнік

Бярэзінскі біясферны запаведнік — беларускі дзяржаўны запаведнік, створаны ў 1925 годзе. Вялікі комплекс хваёвых лясоў, якія перамяжаюцца з верхавымі і нізіннымі балотамі і поймамі рэк. Прыродныя ўмовы запаведніка характарызуюцца некранутым абліччам лясоў і вялікіх сфагнавых балот. Тут захаваліся ўнікальныя ў Еўропе балотныя масівы, агульная плошча якіх складае 50700 гектараў. У паўночнай і цэнтральнай, больш узвышаных частках запаведніка, пераважаюць пераходныя і верхавыя балоты, сярод якіх размешчаны пакрытыя хваёвым лесам мінеральныя астравы. У паўднёвай частцы запаведніка знаходзяцца буйныя масівы нізінных балот (у тым ліку і ўся пойма Бярэзіны). Сярод лясоў дамінуюць хвойнікі, якія ўтвараюць буйныя масівы. Больш за палову хваёвых лясоў забалочана альбо прымеркавана да верхавых і пераходных балот.

Бярэзінскі біясферны запаведнік
катэгорыя МСАП Ia: строгі прыродны рэзерват[d]
Размяшчэнне БеларусьМінская вобласць, Віцебская вобласць
Плошча 113.929 Га
Дата заснавання 1978
Сайт berezinsky.by
physical
Бярэзінскі біясферны запаведнік
Бярэзінскі біясферны запаведнік

Водныя рэсурсы

правіць
 
Сергуцкі канал (частка Бярэзінскай воднай сістэмы)

Тэрыторыя запаведніка адносіцца да басейнаў рэк Бярэзіна і часткова Эса, якія, у сваю чаргу, адносяцца да Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў адпаведна. Водападзел між імі праходзіць па паўночна-ўсходняй частцы запаведніка. Увогуле, рачная сетка тэрыторыі прадстаўлена 69 рэкамі, галоўнай сярод якіх з’яўляецца Бярэзіна. Яна бярэ пачатак у 45 кіламетрах ад паўночнай аканечнасці запаведніка, даўжыня яе ў межах запаведніка складае 110 км. Рэчышча ракі звілістае, у яе даліне знаходзіцца многа старыц і пойменных азёр. Неабходна адзначыць і буйнейшы прыток Бярэзіны — раку Сергуч даўжынёй у 35 км. Веснавая паводка пачынаецца ў другой палове сакавіка — першай палове красавіка і працягваецца 20-40 дзён.

Усе азёры запаведніка адносяцца да эўтрофнага тыпу і знаходзяцца на стадыі інтэнсіўнага зарастання. Самае буйное з іх — возера Палік (712 гектараў) — уяўляе сабой натуральнае пашырэнне рэчышча Бярэзіны на паўднёвай ускраіне запаведніка.

На тэрыторыі запаведніка знаходзіцца паўднёвы адрэзак штучнай бярэзінскай воднай сістэмы, якая злучае рэкі Бярэзіна і Заходняя Дзвіна. Гэта сістэма адыгрывае пэўную гідралагічную ролю тым, што падтрымлівае ўсталяваны водны рэжым навакольнай тэрыторыі і не аказвае істотнага ўздзеяння на балотныя сістэмы запаведніка.

 
Домжарыцкае балота

У Бярэзінскім запаведніку праведзена дыферынцыяцыя тэрыторыі на ўчасткі з розным рэжымам аховы. Усяго створана 6 зон: абсалютна запаведная, буферная, эксперыментальна-гаспадарчая, экскурсійная, ахоўная і гідралагічная. Абсалютна запаведная зона складае 47,2 % ад агульнай плошчы запаведніка. Гаспадарчая дзейнасць (сельская гаспадарка) дазволена ў эксперыментальна-гаспадарчай зоне (7000 гектараў). Вакол запаведніка праходзіць ахоўная зона шырынёй 2 кіламетры, якая належыць лясгасам, калгасам і саўгасам. У гэтай зоне забаронены тыя віды гаспадарчай дзейнасці, якія могуць аказаць адмоўны ўплыў на прыродныя комплексы запаведніка. У гідралагічнай зоне, якая працягнулася вакол запаведніка кальцом шырынёй 5 км, забаронены пошукавыя і меліярацыйныя работы.

 
Памятная манета «Бярэзінскі біясферны запаведнік. Бабёр»

Разнастайнасць прыродных умоў тэрыторыі абумовіла багацце расліннага і жывёльнага свету. Фаўністычны спіс Бярэзінскага запаведніка ўключае 230 відаў птушак, з якіх 179 адзначана на гнездаванні. Пераважна гэта лясныя і водна-балотныя віды, у меншай ступені — віды адкрытых тэрыторый і населеных пунктаў. На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Акрамя іх у запаведніку гняздуецца значная колькасць чапляў-бугаёў (Botaurus stellaris) (10-15 самцоў), звычайны на гнездаванні драч (Crex crex) — від, які знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення.

На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў млекакормячых, 8 з якіх — зубр еўрапейскі (Bison bonasus), буры мядзведзь (Ursus arctos), барсук (Meles meles), рысь звычайная (Felis linx), сажалкавая начніца (Myotis dasicneme), вячэрніца малая (Nyctalus leisleri), кажанок паўночны (Vespertilio nillsoni) і соня садовая (Eliomus quercinus) — занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Бярэзінскі біясферны запаведнік — адзінае месца ў Еўропе, дзе на адной тэрыторыі жыве вялікая еўрапейская пяцёрка буйных млекакормячых: лось (Alces alces), зубр (Bison bonasus), мядзведзь (Ursus arctos), воўк (Canis lupus) і рысь (Felis linx)[1].

З 5 відаў паўзуноў і 11 відаў земнаводных ахове належыць рапуха чаротная (Bufo calamita).

Сучасная флора запаведніка ўключае больш 2000 відаў раслін, у тым ліку 798 сасудзістых, 37 відаў занесены ў Чырвоную кнігу. Увогуле па Беларусі назіраецца прыкладная раўнавага паміж халадаўстойлівымі і цеплалюбівымі формамі раслін з невялікай перавагай апошніх, на тэрыторыі ж Бярэзінскага запаведніка менавіта халадаўстойлівыя віды атрымалі найбольшае развіццё. У запаведніку выяўлены тры новыя для Беларусі віды раслін: сухацветка прыземістая (Omalotheca supina), (знаходзіцца далёка за паўднёвай мяжой арэала), асака заліўная (Carex paupercula), пузырнік судэцкі (Cystopteris sudetica) (рэліктавы від, у запаведніку існуе ізаляваная папуляцыя).

Інфраструктура

правіць

Музей прыроды багаты панарамамі з чучаламі жывёл, у тым ліку птушак і рыб, якія жывуць на тэрыторыі запаведніка. На тэрыторыі запаведніка працуюць таксама Музей мёду, Музей міфаў. Экалагічная сцежка працягласцю 3,5 км абсталявана яскравымі адукацыйнымі стэндамі. Абапал яе стаяць скульптуры багоў і герояў славянскай міфалогіі — Вялеса, Лесавіка і інш.[2]

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Бойко А. В. Экспериментальные исследования природных комплексов Березинского заповедника / А. В. Бойко, Е. А. Сидорович, А. Б. Моисеева; под ред. Н. В. Смольского. — Минск : Наука и техника, 1975—373 с. ББК 28.088л64
  • Парфенов В. И. Флора Березинского биосферного заповедника / В. И. Парфенов, Л. А. Ставровская, В. И. Игнатенко. — Мн.: Ураджай, 1992. ISBN 5-7860-0653-0
  • Бышнёў І. І. Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік / І. І. Бышнёў, Д. Д. Стаўроўскі, М. М. Пікулік, А. К. Цішачкін. — Мн.: Навука і тэхніка, 1996.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org


Спасылкі

правіць