Мядзве́дзь бу́ры (Ursus arctos) — млекакормячая жывёла з сямейства мядзведзяў.

Буры мядзведзь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ursus arctos Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180543
NCBI  9644
EOL  328581
FW  52604

Апісанне правіць

Буйны драпежнік. Даўжыня цела 200—238 см, вышыня ў карку 120—132 см, маса самцоў 190—240 кг (да 387). Самкі значна меншыя за самцоў. Тулава масіўнае, важкае. Галава буйная з невялікімі вушамі. Хвост вельмі кароткі. Канечнасці магутныя, з доўгімі серпападобнымі кіпцюрамі, якія не ўцягваюцца. Афарбоўка поўсці зменлівая — ад цёмна-бурай або амаль чорнай да буравата-палевай.

Пашырэнне правіць

Пашырэнне: Еўразія, Паўночная Амерыка. Трапляецца амаль па ўсёй лясной зоне, уключаючы лясы Каўказа і Сярэдняй Азіі. У Беларусі захаваўся ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. Адзінкавыя асобіны заходзяць у паўднёва-ўсходнія раёны. У чэрвені 2019 года на польскім баку Белавежскай пушчы з’явіўся мядзведзь з Беларусі — упершыню за некалькі дзесяцігоддзяў[1][2].

Селіцца ў буйных лясных масівах. Аддае перавагу глухім, мала даступным для чалавека шыракалістым лясам, а таксама хваёвым барам, якія перамяжоўваюцца з палянамі, паплавамі і мохавымі балотамі. Асабісты ўчастак пражывання мядзведзя ўключае шэраг біятопаў, у якіх ён знаходзіць мноства корму і добрыя засцерагальныя ўмовы.

Налічваецца некалькі падвідаў, сярод іх еўрапейскі буры мядзведзь (Ursus arctos arctos), грызлі (Ursus arctos horribilis) і аляскінскі буры мядзведзь альбо кадзіяк (Ursus arctos middendorffi).

Асаблівасці біялогіі правіць

Вядзе адзіночны спосаб жыцця. Актыўны на змярканні і ўначы. Зіму праводзіць у бярлозе ў зімовым сне. Бярлогу робіць у глухіх месцах, куды мала наведваецца чалавек. Шлюбны перыяд у чэрвені-ліпені і ў верасні-кастрычніку. Цяжарнасць з латэнтнай фазай, цягнецца ад 6 да 8 месяцаў. Размнажаюцца мядзведзі адзін раз у 2 гады. Патомства прыносіць 30-40 % самак. Медзведзяняты нараджаюцца ў студзені-лютым у бярлозе і важаць 500—600 г. У вывадку часцей 2, радзей 1 або 3 дзіцянят, вельмі рэдка 4. Трымаюцца каля самкі да 1,5-гадовага ўзросту.

Корміцца ягадамі чарніц, журавін, маліны, жалудамі, маладым разнатраўем, парасткамі асіны, рабіны, дубу, а таксама палюе на дзікоў, ласёў, аленяў, казуль. Зрэдку нападае на свойскую жывёлу, разбурае пчальнікі.

Працягласць жыцця ў прыродзе 15-18 гадоў.

Развядзенне правіць

Утрымліваецца ў вальерах, а таксама ў многіх заапарках свету. Зрэдку размнажаецца ў няволі.

У культуры правіць

Культ мядзведзя ў хакасаў правіць

Культ мядзведзя ў хакасаў — абрады, звязаныя з глыбокай пашанай да мядзведзя ў хакасаў.

Сярод хакасаў мядзведзь (аба) быў адным з самых шанаваных звяроў, якога ўяўлялі далёкім братам чалавека. Мядзведзь быў таксама татэмнай жывёлай. Напрыклад, хакаскае племя сяок «аба» вяло сваё паходжанне ад яго.

У кожнай юрце знаходзіўся мядзведжы фетыш — «аба цёс», які ставіўся ля парога і служыў абярэгам. Да яго паважна звярталіся «аzа» — дзядуля. Аба цёс складаўся з жалезнага ці меднага колца, усталяванага на ракітавым скрыжаванні. Да колца прывязвалі шкуру правай пярэдняй лапы мядзведзя і камусовую шкуру чорна-гнядога каня. Праз кожныя дзевяць гадоў аба цёсу прыносілі ў ахвяру чорнага баранчыка.

Культ мядзведзя ў беларусаў правіць

У філатэліі правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)