Канверт першага дня

Канве́рт пе́ршага дня (КПД) — спецыяльны немаркіраваны канверт, на які налепліваюць паштовыя маркі альбо блокі, пагашаныя ў першы дзень іх выпуску. КПД адносіцца да цэлых рэчаў і ўяўляе сабой самастойны прадмет калекцыянавання. Практыка выдання спецыяльна падрыхтаваных КПД пачалася ў ЗША ў 1851 годзе.

Беларускі КПД, прысвечаны 175-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

Апісанне

правіць

КПД павінен змяшчаць у сабе тры абавязковыя элементы:

У залежнасці ад правілаў, устаноўленых у дзяржаве-эмітэнце, афіцыйныя паштовыя штэмпелі першага дня часам могуць прымяняцца для гашэння канвертаў праз тыдні або месяцы пасля названай даты. Гашэнне першага дня можа таксама ажыццяўляцца на паштовай картцы.

Неафіцыйныя паштовыя штэмпелі першага дня таксама могуць прымяняцца, калі філатэліст набывае адпаведныя маркі ў паштовым аддзяленні ў горадзе першага дня выпуску, а затым прыносіць іх (у той жа дзень) у паштовае аддзяленне ў іншым горадзе, каб пагасіць іх, ці калі маркі наляпляюцца на канверты, якія проста апускаюцца ў паштовую скрыню ў першы дзень і гасяцца звычайным паштовым штэмпелем гэтага дня.

Паштовыя ведамствы могуць праводзіць урачыстую цырымонію першага дня з мэтай рэкламавання новай эмісіі, пры гэтым паштовыя чыноўнікі прад'яўляюць марку ў прысутнасці асоб, якія маюць да яе дачыненне, напрыклад, нашчадкаў чалавека, у гонар якога выпускаецца марка. Такая ўрачыстая цырымонія можа таксама праводзіцца ў месцы, якое нейкім чынам звязана з тэмай маркі, напрыклад, месца зараджэння якога-небудзь грамадскага руху, альбо на філатэлістычнай выставе.