Філатэлістычная выстаўка
(Пасля перасылкі з Філатэлістычная выстава)
Філатэлісты́чная вы́стаўка — часовы публічны паказ філатэлістычных калекцый паштовых марак і іншых філатэлістычных матэрыялаў і літаратуры. Філатэлістычная выстаўка — неад'емны элемент у развіцці кантактаў і творчага спаборніцтва паміж філатэлістамі, наглядна адлюстроўвае развіццё філатэліі. Найлепшыя экспанаты на філатэлістычных выстаўках узнагароджваюць медалямі, плакетамі, дыпломамі, ганаровымі граматамі і г. д.
Класіфікацыя
правіцьУ залежнасці ад маштабу, складу ўдзельнікаў і г. д. філатэлістычныя выстаўкі дзеляцца на:
- сусветныя,
- міжнародныя (калі экспанентамі выступаюць філатэлісты некалькіх краін: Сусветная выстаўка паштовых марак «Прага 1962»),
- нацыянальныя (Белфіла),
- мясцовыя.
Міжнародныя выставы, у сваю чаргу, могуць быць двух відаў:
- якія праводзяцца па ініцыятыве і пад эгідай Міжнароднай федэрацыі філатэліі,
- арганізаваныя па ўзаемнай дамоўленасці філатэлістычных арганізацый дзвюх або некалькіх краін.