Міжнародная філатэлістычная федэрацыя

самая прадстаўнічая міжнародная асацыяцыя філатэлістаў

Міжнародная федэрацыя філатэліі (ФІП; фр.: Fédération internationale de philatélie, FIP) — самая прадстаўнічая міжнародная асацыяцыя філатэлістаў. Штогод пад патранатам ФІП арганізуюцца сусветныя і міжнародныя выстаўкі.

Міжнародная федэрацыя філатэліі
Год заснавання 1926
Размяшчэнне
Вэб-сайт f-i-p.ch

Гісторыя

правіць

Была заснавана 18 чэрвеня 1926 года на ўстаноўчым кангрэсе ў Парыжы. Першапачаткова ў яе ўваходзілі нацыянальныя філатэлістычная федэрацыі некалькіх еўрапейскіх краін. У 1967 годзе на 36-м кангрэсе ФІП у лік яе сяброў было прынята і Усесаюзнае таварыства філатэлістаў. Па стане на верасень 2008 года, ФІП аб'ядноўвала нацыянальныя філатэлістычная саюзы з 87 краін свету, а таксама тры кантынентальныя федэрацыі на правах асацыяванага сябра.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць