Цэлая рэч
Цэ́лая рэч — агульнае філатэлістычнае найменне паштовых адпраўленняў, якія прайшлі пошту ці прынамсі гашэнне, з паштовымі маркамі, а ў некаторых выпадках і без іх.

Цэлыя рэчы (на якіх марка налеплена) варта адрозніваць ад суцэльных рэчаў (на якіх марка надрукавана).