Пошта (ад лац.: posta, скарочана ад лац.: statio posita in… — станцыя з пераменнымі коньмі ў…) — від сувязі і ўстанова для транспарціроўкі вестак (напрыклад, лістоў і паштовак) і дробных тавараў. Ажыццяўляе рэгулярную перасылку паштовых адпраўленняў — пісьмовай карэспандэнцыі, перыядычных выданняў, грашовых перакладаў, бандэроляў, пасылак — пераважна пры дапамозе транспартных сродкаў. Часцей за ўсё з’яўляецца дзяржаўнай установай.

Паштовы аўтамабіль

Гл. таксама правіць

Віды пошты
Кампаніі і ведамства
Паштовыя тэрміны

Спасылкі правіць