Асака заліўная
Асака заліўная (Carex magellanica) — травяністая расліна, від роду Асака (Carex) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Асака заліўная | |||||||||||||||||||||
![]() Асака заліўная ў Фінляндыі | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Carex magellanica Lam., 1789 | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьБатанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
2 — Асака заліўная |
Расліна з кароткім, паўзучым карэнішчам. Сцёблы скучаныя, звычайна шурпатыя.
Ліставыя пласцінкі (2) 2,5-3 (4) мм шырынёй, ярка-зялёныя.
Верхні каласок тычынкавы, радзей гінекандрычны; астатнія 1-3 — песцікавыя, рэдка гінекандрычныя, эліптычныя, яйкападобныя або даўгаватыя, 6-8 (10) мм у дыяметры, на ножках, часта паніклыя, з ланцэтнымі, пурпурна-чорнымі, часта з загорнутым унутр бакамі, кіпцепадобна-выгнутымі даўжэй мяшочкаў на 1/3 ці ў два разы і ўдвая вужэй іх, ападае лускай. Мяшэчкі сплошчана-трохграневыя, шырока-яйкападобныя, амаль круглявыя, 3-3,5 мм даўжынёй, хутка звужаныя ў вельмі кароткі светла-жоўты носік. Ніжні крыючы ліст лінейны, без похвы або з ледзь выяўленай похвай, роўны суквеццю або перавышае яго.
Від апісаны з Паўднёвай Амерыкі, з берагоў Магеланавага праліву.
Падвід Carex magellanica subsp. magellanica апісаны з Швецыі. Ён адрозніваецца тым, што ў яго верхні каласок амаль заўсёды гінекандрычны, вялікай колькасцю тычынкавых кветак (2-5) пры аснаванні бакавых каласкоў і больш доўгімі і шырокімі крыючымі лускамі.
Арэал
правіцьЕўропа; Заходняя Азія: Паўночна-Усходняя Турцыя; Усходняя Азія: востраў Хансю; Паўночная Амерыка (уключаючы Паўднёвую Грэнландыя); Паўднёвая Амерыка: субантарктычныя раёны на поўдзень ад 40° паўднёвай шыраты (уключаючы Вогненную Зямлю і Фалклендскія астравы).
Расце на мохавых балотах, тарфяніках, мачажынах, па краях зарастаючых азёр, на тарфяных берагах рэк, у асакова-мохавых тундрах; на раўніне і ў лясным, рэдка верхнім паясах гор.
Сістэматыка
правіцьУ межах віду выдзяляюцца два падвіды[1]:
- Carex magellanica subsp. irrigua (Wahlenb.) Hiitonen — Асака заліўная[2], умераныя і субарктычныя раёны Паўночнага паўшар’я
- Carex magellanica subsp. magellanica — Паўднёвая Амерыка
Зноскі
- ↑ Carex magellanica ў базе дадзеных Батанічных садоў у К’ю, Вялікабрытанія (Праверана 19 красавіка 2010)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 32. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіцьГэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
- Егорова Т.В. Осоки (Carex L.) России и сопредельных государств (в пределах бывшего СССР). — СПб, Сент-Луис: Санкт-Петербургская ГХФА и Миссурийский ботанический сад, 1999. — С. 357—358. — 772 с.
- Halina Piękoś-Mirkowa, Zbigniew Mirek: Rośliny chronione. Warszawa: MULTICO Oficyna Wydawnicza, 2006. ISBN 83-7073-444-8.
- Jerzy Fabiszewski: Carex magellanica W: Polska Czerwona Księga Roślin. Kraków: PAN, 2001. ISBN 83-85444-85-8.