Адкрыць галоўнае меню

Фалклендскія астравы альбо Мальвінскія астравы (англ.: Falkland Islands, ісп.: Islas Malvinas) — архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Атлантычнага акіяна, недалёка ад аргенцінскага ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі. Плошча архіпелага каля 12 тыс.км². Адміністрацыйны цэнтр — Стэнлі. З'яўляюцца аб'ектам тэрытарыяльнага канфлікту паміж Вялікабрытаніяй, якой астравы належаць, і Аргенцінай, якая лічыць іх сваёй тэрыторыяй. Колькасць насельніцтва астравоў перавышае 3000 чалавек. Мова — англійская. Асноўныя заняткі — авечкагадоўля, рыбалоўства.

Фалклендскія (Мальвінскія) астравы
англ.: Falkland Islands
ісп.: Islas Malvinas
Flag of the Falkland Islands.svg Герб Фалклендскіх астравоў
Сцяг Фалклендскіх астравоў Герб Фалклендскіх астравоў
Фалкленды.svg
Дзяржаўны гімн Фалклендскіх астравоў
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Порт-Стэнлі
Найбуйнейшыя гарады Порт-Стэнлі
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Каралева
Губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Найджэл Хейвуд
Тэрэза Мэй
Плошча
• Усяго

12 173 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2016)
Шчыльнасць

3,398 чал.
0.28 чал./км²
Валюта Фунт Фалклендскіх астравоў
Інтэрнэт-дамен .fk
Тэлефонны код +500
Часавыя паясы -4

ЭтымалогіяПравіць

Першым назву атрымаў Фалклендскі праход (Falkland Sound), названы так Джонам Стронгам ў 1690 годзе ў знак пашаны да яго патрона Энтані Кэры, 5-га віконта Фалклендскага. Пазней назва была пашырана на ўсю групу астравоў. Іспанская назва, Islas Malvinas, паходзіць ад французскай назвы, Îles Malouines, дадзенай Луі Антуанам дэ Бугенвілем ў 1764 годзе ў гонар першых пасяленцаў-астраўлян — маракоў і рыбакоў з брэтонскага порта Сен-Мало, што ў Францыі.

ГеаграфіяПравіць

Геаграфічнае становішча і склад архіпелагаПравіць

Архіпелаг размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Атлантычнага акіяна прыблізна на 52 ° пд.ш.. Астравы знаходзяцца на адлегласці 343 км ад аргенцінскага вострава Эстадас, 463 км ад узбярэжжа Паўднёвай Амерыкі і 1078 км ад брытанскага вострава Паўднёвая Георгія. Складаюцца з двух буйных (Заходні і Усходні Фалкленды) і 776 дробных астравоў і скалаў. Паміж двума галоўнымі астравамі архіпелага ляжыць Фалклендскі праход. Агульная плошча архіпелага складае 12 173 км². Агульная даўжыня берагавой лініі — каля 1300 км, узбярэжжа моцна зрэзанае, мае фіёрдавы характар. Астравы знаходзяцца пад уплывам магутных халодных цячэнняў. Адно з іх — Фалклендcкае (Мальвінскае) — мае кірунак ад Фалклендсіх астравоў да заліва Ла-Плата. Хуткасць плыні — 1-2 км/г. Сярэдняя тэмпература вады ўзімку ад 4 да 10 °С, улетку ад 8 да 15 °С. Нясе вялікую колькасць айсбергаў, хоць паблізу Фалклендаў айсбергі сустракаюцца рэдка.

Астравы з'яўляюцца важным перавалачным пунктам на шляху з Атлантычнага акіяну ў Ціхі і дазваляюць кантраляваць Паўднёвую Атлантыку.

ПрыродаПравіць

Астравы адносяцца да патагонскага шэльфу Паўднёвай Амерыкі. У рэльефе пераважаюць узвышшы і нізкагор'і. Вышэйшая кропка архіпелага — гара Асбарн (705 м) на востраве Усходні Фалкленд; гара Адам на востраве Заходні Фалкленд мае вышыню 700 м. Клімат умераны акіянічны, сфармаваны заходнімі вятрамі і халодным Фалклендскім цячэннем, ветраны і туманны. Сярэднямесячныя тэмпературы змяняюцца ад +9°С у студзені і лютым да + 2°С у чэрвені і ліпені. Нягледзячы на ​​перавагу заходніх вятроў, найбольшая колькасць ападкаў (600-700 мм) адначаецца на ўсходзе архіпелага. Ападкі выпадаюць раўнамерна на працягу году. Доўгачасовае снежнае покрыва адсутнічае. На астравах няма доўгіх рэк, аднак ёсць вялікая колькасць ручаёў, якія звычайна ўпадаюць у бліжэйшы фіёрд або бухту. Краявіды архіпелага прадстаўлены зёлкавымі лугамі і верасовымі пусткамі, тарфянымі балотамі; больш за 80 % тэрыторыі занята пашамі. Маецца моцная сувязь з патагонскаю флорай і фаунай. Архіпелаг уваходзіць у так званую Патагонскую (ці Магеланаву) заагеаграфічную вобласць Сусветнага акіяна. Адзіным абарыгенным наземным млекакормячым архіпелага была фалклендская лісіца, знішчаная ў сярэдзіне XIX стагоддзя з пачаткам масавай каланізацыі. У прыбярэжных водах можна сустрэць 14 відаў марскіх млекакормячых. На архіпелазе гняздуецца 60 відаў птушак, у тым ліку, 5 відаў пінгвінаў і 60 % сусветнай папуляцыі чарнабровага альбатроса. Многія віды птушак вымерлі, не вытрымаўшы канкурэнцыі з завезенымі відамі.


ГісторыяПравіць

Да моманту адкрыцця былі незаселенымі, аднак археалагічныя знаходкі (былі выяўленыя сляды селішча) сведчаць аб наведванні астравоў марскім племем ягана з Вогненнай Зямлі. Хутчэй за ўсё астравы былі адкрытыя ў 15911592 гадах англійскім мараплаўцам Джонам Дэйвісам, які камандаваў караблём у экспедыцыі англійскага карсара Кавендыша, аднак на права быць першаадкрывальнікамі архіпэлага прэтэндуюць таксама іспанцы. У далейшым астравы неаднаразова пераходзілі з рук у рукі, але працяглы час былі незаселенымі.У 17631765 гадах Фалклендскія астравы даследаваў французскі мараплавец Луі Антуан дэ Бугенвіль (Bougainville). У 1764 годзе Бугенвіль заснаваў на Усходнім Фалклендзе першае паселішча, названае ім Порт Сен-Луі, якое праз 7 гадоў у Бугенвіля набылі іспанцы. Не ведаючы пра іспанскую каланізацыю, брытанскі капітан Джон Байран засноўвае ў 1765 году паселішча Порт-Эгмант. На працягу 15 гадоў адбываецца серыя іспанска-брытанскіх канфліктаў, аднак пасля і тыя і тыя пакідаюць архіпелаг, пакінуўшы за сабой памятныя шыльды. 6 лістапада 1820 гады палкоўнік Дэвід Джуэт падняў над Порт-Луі сцяг Аб'яднаных правінцый Паўднёвай Амерыкі, але жаданне Аргенціны каланізаваць астравы было млявым, а спробы — авантурнымі. У 1830-я астравы грунтоўна каланізуюць брытанцы і ў 1834 над Фалклендамі ўзнімаецца Юніён Джэк. У Порт-Стэнлі, які стаў сталіцай, была пабудавана ваенна-марская база.

Першая сусветная вайнаПравіць

 
Фалклендская бітва, 1914

Падчас Першай сусветнай вайны у раёне архіпелага 8 снежня 1914 года адбыўся бой паміж нямецкай крэйсэрскай эскадрай пад камандаваннем віцэ-адмірала Максіміліяна фон Шпээ і брытанскай эскадрай (віцэ-адмірал Ф. Д. Стэрдзі). Нямецкае камандаванне спрабавала актывізаваць дзеянні свайго флоту на марскіх камунікацыях Вялікабрытаніі ў Атлантычным, Індыйскім і Ціхім акіянах. Віцэ-адмірал фон Шпээ кіраваў паходам эскадры (2 панцараносных і 3 лёгкіх крэйсеры, 2 транспарты і шпітальнае судна) да берагоў Паўднёвай Амерыкі, дзе 1 лістапада 1914 года ў баі ля мыса Каранель разбіў брытанскую эскадру крэйсераў. Выканаўшы задачу па адцягненні значных сілаў флоту Вялікабрытаніі, нямецкая эскадра атрымала загад прарывацца ў Германію. Не ведаючы дыслакацыі брытанскіх караблёў, Шпээ вырашыў нанесці ўдар па ваенна-марской базе ў Порт-Стэнлі, дзе знаходзіліся 1 лінейны карабель, 2 лінейных, 3 панцаранёсных і 2 лёгкіх крэйсеры). Сустрэўшы нечакана моцны супраціў, Шпеэ спрабаваў сыйсці, але брытанскія караблі нагналі яго. Шпээ загадаў лёгкім крэйсерам і транспартам сыходзіць у розных кірунках. Іх сталі пераследваць брытанскія панцараносныя і лёгкія крэйсеры, а лінейныя крэйсеры ўступілі ў бой з нямецкімі панцараноснымі крэйсерамі і патапілі іх. Былі знішчаныя таксама 2 лёгкія нямецкія крэйсеры і транспарты. Толькі крэйсеру «Дрэздэн» і шпітальнаму судну ўдалося ўцячы. У выніку перамогі брытанскае камандаванне вызвалілася ад неабходнасці вылучаць значныя сілы на другарадныя тэатры вайсковых дзеянняў, а нямецкае камандаванне страціла моцную крэйсерскую эскадру. Сам Шпээ загінуў на флагманскім крэйсеры «Шарнхорст». Дарэчы, у 1939 у вусце Ла-Платы ва ўмовах англійскай блакады быў затоплены крэйсер «Адмірал Шпээ».

Англа-аргенцінская вайна 1982 г.Правіць

Пасля стварэння ААН Аргенціна неаднаразова заяўляла аб сваіх прэтэнзіях на астравы, Брытанія ж адказвала ёй, што мясцовыя жыхары свой лёс вольныя вызначаць самастойна і прапаноўвала правесці рэферэндум аб самавызначэнні Фалклендаў. У 1982 годзе вакол астравоў успыхнуў брытанска-аргенцінскі канфлікт. Аргенціна пацярпела паразу, але працягвае аспрэчваць як назву астравоў, так і іх тэрытарыяльную прыналежнасць.

СучаснасцьПравіць

У 2013 г. прайшоў рэферэндум па статусу астравоў на якім 98,8 % удзельнікаў падтрымалі захаванне статусу заморскай тэрыторыі.

ПалітыкаПравіць

 
Губернатарскі дом, Стэнлі

У цяперашні час астравы застаюцца прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Аргенцінай і Вялікабрытаніяй, якая ажыццяўляе фактычны кантроль над імі як над сваёй заморскай тэрыторыяй. Маюць унутранае самакіраванне, а Злучанае Каралеўства бярэ на сябе абарону і замежныя справы. Кіраўніком астраўной адміністрацыі з'яўляецца губернатар. На астравах размешчаны брытанскія ваенныя базы — ваенна-паветраная база Mount Pleasant і ваенна-марская база Mayor Harbor.

Аргенцінай ж называе самі астравы «Мальвінскія», а Стэнлі — «Пуэрта-Аргенціна» і разглядае іх часткай правінцыі Вогненная Зямля, Антарктыда і астравы Паўднёвай Атлантыкі.

Разглядаецца таксама пытанне аб незалежнасці гэтае тэрыторыі (разам з Паўднёвай Георгіяй).

Палітычная сітуацыя ў 2010-хПравіць

У 2012 годзе — праз 2 гады пасля пачатку нафтаздабычы — ўлады Аргенціны заявілі, што маюць намер звярнуцца ў суд з позвай да кампаній Rockhopper Exploration, Falkland Oil & Gas і інш. У адказ Вялікабрытанія павялічыла сваю ваенную прысутнасць у рэгіёне, узмацніўшы флот найноўшым эсмінцам «Dauntless» і падводнай лодкай тыпу «Трафальгар»; а таксама дэманстратыўна даслаўшы на Фалкленды ў шасцітыднёвую камандзіроўку прынца Уільяма.

Алімпійская зборная Аргенціны знялася ў роліку, які апавядае пра падрыхтоўку ў горадзе Стэнлі да XXX летніх алімпійскіх гульняў пад лозунгам «Каб выйграць у Англіі, мы трэніруемся ў Аргенціне».

Статус заморскай тэрыторыі Вялікабрытаніі быў пацверджаны па выніках рэферэндуму, што прайшоў па ініцыятыве мясцовых уладаў 10-11 сакавіка 2013 года: за захаванне статуса выказалася 99,3% прагаласаваўшых, супраць - толькі тры чалавекі (яўка склала 92 % - у волевыяўленні ўдзельнічала 1517 з 1672 астраўлян, што маюць права голасу).

НасельніцтваПравіць

Паводле дадзеных перапісу 2016 года насельніцтва Фалклендскіх астравоў складае 3400 чалавек. 95 % насельніцтва пражывае на востраве Усходні Фалкленд, 5 % — на Заходнім Фалклендзе, 22 чалавекі — на іншых астравах архіпелага. У Стэнлі жыве каля 70 % фалклендцаў (2120 чалавек). Мовай большай часткі насельніцтва з'яўляецца англійская, распаўсюджана таксама іспанская (12 %). Большая частка насельніцтва — нашчадкі шатландскіх і англійскіх каланістаў. Частка з'яўляецца нядаўнімі перасяленцамі з Вялікабрытаніі (27 %), вострава Святой Алены (10%),Чылі (6%). Прыток мігрантаў вярнуў астравам станоўчую дынаміку колькасці насельніцтва (з 2001 года павялічылася на 500 чал). Дзве траціны фалклендцаў вызнаюць хрысціянства, большасць астатніх няверуючыя.

ЭканомікаПравіць

Ад пачатку каланізацыі эканоміка астравоў базавалася на кітовым промысле і абслугоўванні караблёў, затым больш за стагоддзе (з 1870-х да 1980-х гадоў) ключавой галіной была авечкагадоўля. І ў наш час Фалклендскія астравы — экспарцёр высакаякаснай воўны, якая ідзе галоўным чынам у Вялікабрытанію, а пагалоўе авечак складае 0.5 млн (больш за 150 авечак на аднаго жыхара!). Важнае значэнне маюць рыбалоўства і перапрацоўка рыбы, промысел марскога звера. Развіваецца турызм. У 2010 годзе брытанскія кампаніі пачалі распрацоўку радовішчаў нафты на шэльфе ля астравоў. Маецца каля 800 км аўтадарог з цвёрдым пакрыццём. Найбуйнейшы порт Усходняга Фалкленда — Стэнлі, Заходняга Фалкленда — Фокс-Бэй. Два галоўных вострава злучаны рэгулярнымі паромнымі пераправамі.

СвятыПравіць

Нацыянальныя святы: 14 чэрвеня — Дзень Вызвалення Фалклендскіх астравоў (1982 год), 8 снежня — Дзень Бітвы за Фалклендскія астравы (1914 год), 21 красавіка — Дзень нараджэння Каралевы Лізаветы II.

КультураПравіць

СпортПравіць

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

СпасылкіПравіць