Герб Фалклендскіх астравоў
Герб Фалклендскіх астравоў афіцыйна быў прыняты 29 верасня 1948 г.
Герб Фалклендскіх астравоў | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Фалклендскія астравы |
Зацверджаны | 29 верасня 1948 |
Заснаванне | 29 верасня 1948 |
Дэвіз |
Desire the Right |
Герб уяўляе сабой шчыт сіняга колеру з намаляваным на ім паруснікам «Desire» (Жаданне) на марскіх хвалях (сіне-белыя хвалістыя лініі), на якім англійскі марскі капітан, Джон Дэвіс адкрыў Фалклендскія Астравы ў 1592.
Дэвіз «Desire the Right» таксама адсылае нас да назвы карабля.
У верхняй частцы шчыта размешчаны баран, да нядаўняга часу авечкагадоўля з’яўлялася галоўнай гаспадарчай дзейнасцю на астравах. Трава на гербе адлюстроўвае самую распаўсюджаную расліннасць астравоў. У XIX стагоддзі авечкагадоўля не была асноўнай крыніцай даходу ў бюджэце астравоў. Аснову гаспадаркі складала буйная рагатая жывёла, таму да 1925 года на гербе маляваўся бык замест барана.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Фалклендскіх астравоў