Яга́ны (саманазва — я́мана, «жывучыя, людзі»- ягхан) — індзейскі народ у Чылі. Таксама называюцца «ямара» і «тэкуэнчэ». Галоўным чынам, паняцце Фуэгіны (абарыгены Вогненнай Зямлі) раней адносілася толькі да яганаў. Жывуць на востраве Наварына ў паўднёвай частцы архіпелага Вогненная Зямля. Цяпер іх налічваецца 1690 чалавек[1]. У 1946 годзе на мове ямана (яган)[2] размаўляла не менш за 60 чалавек[3]. Зараз — верагодна некалькі чалавек у Аргенціне; у Чылі — толькі адна Крысціна Кальдэрон[4]. Астатнія яганы перайшлі на іспанскую мову. Шмат хто з лінгвістаў лічыць, што, de facto, мова ямана вымерла.

Яганы
(yámana)
Фота 1883 г.
Агульная колькасць 1690
Рэгіёны пражывання Вогненная Зямля
Мова ямана
Рэлігія культ продкаў
Блізкія этнічныя групы кавескар

Асноўныя традыцыйныя заняткі яганаў — паляванне на марскіх сысуноў і птушак; рыбалоўства, збор малюскаў і ядомых водарасцей. Незалежныя дэцэнтралізаваныя абшчыны, нізкі ўзровень сацыяльнай стартыфікацыі. Патрылакальны шлюб, сустракалася палігінія. Былі развітыя мужчынскія рытуалы, ініцыяцыі хлопчыкаў; для міфалогіі былі характэрныя міфы аб паходжанні мужчынскіх рытуалаў, двух братах — культурных героях і інш. Крысціна Кальдэрон, разам са сваёй унучкай Крысцінай Зарага і сястрой Урсулай, выдала ў 2005 годзе кнігу Hai Kur Mamashu Shis («Хачу расказаць вам гісторыю»), у якой былі сабраны казкі, якія расказалі ёй старэйшыя прадстаўнікі племені.

Mamihlapinatapai (зрэдку пішуць mamihlapinatapei) — слова з янагскай мовы. Яно азначана ў Кнізе рэкордаў Гінэса ў якасці «найбольш ёмістага слова» і лічыцца адным з самых цяжкіх для пераклада слоў. Яно азначае «Позірк паміж двумя людзьмі, у якім выказваецца жаданне кожнага ў тым, што іншы стане ініцыятарам таго, чаго жадаюць абодва, але ні адзін не жадае быць першым».

Зноскі

  1. Пераважна мецісаў
  2. блізкай да мовы кавескар
  3. Згодна з дадзенымі экспедыцыі Алехандра Ліпшуца
  4. Вядомая сольная спявачка і этнограф-аматар

Спасылкі правіць