Культ продкаў
Культ про́дкаў: адна з ранейшых формаў рэлігіі, існасць якой — у пакланенні душам памерлых продкаў, якім прыпісваецца магчымасць уплываць на жыццё наступных пакаленняў.
Пад культам продкаў разумеюць не толькі веру або асобныя вераванні ў боскасць продкаў, але і абрады (або цэлыя комплексы абрадаў) іх ушанавання. Звычайна да культу продкаў адносяць і звязаную з ім атрыбутыку, а таксама сістэму паводзін і народнай этыкі. Часта ў навуковай літаратуры культ продкаў тлумачыцца яшчэ шырэй — як наогул клопат пра памерлых, вера ў сямейных заступнікаў.
У гэтым шырокім тлумачэнні культу продкаў ён прысутны ў маральна-паводзінскіх асновах сучаснага чалавека (шанаванне памерлых, наведванне могілак).
Гісторыя
правіцьКульт продкаў узнік у першабытнам грамадстве. З развіццём чалавецтва ён граў прыкметную ролю ў палітэістычных рэлігіях старажытных грэкаў, рымлянаў, а таксама праславян.
З пашырэннем вялікіх сусветных рэлігій (хрысціянства, іўдаізм, іслам, будызм) культ продкаў захоўваўся ў народных вераваннях.
У заходняй хрысціянскай традыцыі «Дзень усіх святых» — рэха культу продкаў. У некаторых народаў культ продкаў лёг у аснову нацыянальных рэлігійных сістэм — індуізму, канфуцыянства, сінтаізму.
Ва ўсходніх славян
правіцьВа ўсходнеславянскіх народаў была шырока распаўсюджанай вера ў шанаванне памёрлых продкаў. Як адзначыў з гэтай нагоды этнограф Дз. Зяленін (1878—1954) у сваёй «Усходнеславянскай этнаграфіі»: «Магічныя абрады і культ мёртвых наогул выціснулі ва ўсходніх славян даўнейшы культ прыродных сіл»[1].
З хрысціянізацыяй беларусаў і ўкраінцаў у новых традыцыйных святах і рытуалах захавалася шмат паганскіх рыс, звязаных з даўнейшым славянскім культам продкаў. Яны асабліва адчуваюцца ў калядных павер’ях [2], у прыватнасці, у шанаванні дзядоў (укр. дід, дідух) — раданачальнікаў сям’і, а таксама ў абавязковых памінальных днях пасля Вялікадня — Радаўніцы (грабкы́, Ра́дуныця, діды́ ва ўкраінцаў).
Зноскі
Літаратура
правіць- Народы мира. Историко-этнографический справочник. М.: Советская Энциклопедия, С. 586.
- Зеленин Д. К. Восточнославянская этнография, М.: Наука, 1991.
- Культура і побут населення України, К.: Либідь, 1991.
- Митрополит Іларіон (Іван Огієнко) Дохристиянські вірування українського народу, К.: Обереги, 1992.