Вядзьмак

міфалагічны персанаж
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Вядзьмак, вядзьмар[1] (укр.: відьмак, відьмар, відьмун[2], відьмач[3]; руск.: ведьмак[2]) — персанаж славянскай міфалогіі[4] і дэманалогіі[2], калдун. З’яўляецца начальнікам над ведзьмамі пэўнай мясцовасці; можа дзейнічаць заадно з імі або, наадварот, абараняць людзей ад выхадак ведзьмаў і заложных нябожчыкаў[5], замовамі лячыць хваробы людзей і жывёл.

У граматычным дачыненні да слова «вядзьмак» ёсць адпаведнік жаночага роду з падобнай этымалогіяй — «ведзьма».

Валодаючы магічнымі здольнасцямі, вядзьмак можа па сваім жаданні перавярнуцца ў матылька, каня, ваўка ці іншую жывёлу. Па павер’ях, вядзьмак можа быць «прыроджаным» або «навучаным». У «прыроджанага» ведзьмака можа не быць барады, вусоў, затое прысутнічае маленькі хвосцік, а адлюстраванне ў зрэнках вачэй перавернута дагары нагамі. «Навучаны» вядзьмак нічым не адрозніваецца ад нармальнага чалавека.

Перад смерцю вядзьмак павінен перадаць свае веды іншаму чалавеку. Калі ён памірае, надыходзіць засуха або ідуць бясконцыя дажджы. Па адным з павер’яў, пасля смерці ведзьмака варта адсекчы яму галаву, пакласці яго тварам уніз і забіць у рот кол. У магілу кладуць кавалак асіны, цвікі, паперу, габлюшку, ля магілы тройчы рассыпаюць мак. Калі ўсё было зроблена правільна, людзі верылі, што вядзьмак не ператворыцца ва ўпыра. Па іншых павер’ях, вядзьмак і пасля смерці ахоўвае сяло, не прапускаючы ў яго мерцвякоў.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць