Політэізм (ад грэч. πολύς, «шматлікі, шмат» + грэч. θεός, «бог, бажство» — «многабожства») — рэлігія, сукупнасць вераванняў, заснаваная на веры ў некалькіх багоў, якія маюць уласныя прыхільнасці, характар, уступаюць у адносіны з іншымі багамі і маюць спецыфічную сферу ўплыву.


Рэлігія

P religion world.svg

Формы рэлігійнай свядомасці

Монатэізм · Політэізм  · Дэізм · Тэізм  · Ітсізм · Пантэізм

Сусветныя рэлігіі

Будызм · Хрысціянства  · Іслам ·

Аўраамічныя рэлігіі

Іўдаізм · Хрысціянства · Іслам  · Бахаі

Дхармічныя рэлігіі

Індуізм · Джайнізм · Сікхізм · Будызм

Традыцыйныя рэлігіі Далёкага Усходу

Даасізм · Канфуцыянства · Сінтаізм

Асноўныя паняцці

Бог · Душа · Грэх  · Сакральнасць · Дух · Вера  · Догма · Свяшчэнныя пісанні  · Жыццё пасля смерці  · Абрад  · Храм

Спіс рэлігій  · Партал:Рэлігія

г · р

Політэізм быў тыповай формай рэлігіі ў эпоху бронзавага і жалезнага веку, аж да Восевага часу, пасля чаго паступова пачалося развіццё монатэізму, пантэізму і атэізму. Політэіз быў характэрны для рэлігій антычнасці, што праявілася ў існаванні старажытнагрэчаскага і старажытнарымскага шматбожжа, а таксама існавання політэізму ў германскіх і славянскіх плямёнаў. Паступова многабожства прыйшло ў заняпад, але яно і зараз захоўваецца ў сучасных традыцыях і рэлігіях, як індуізм, будызм, сінтаізм, кітайскія народныя рэлігіі і іншыя. Акрамя таго, назіраецца рост колькасці прыхільнікаў неаязычніцтва ў Еўропе.

Політэізм з’яўляецца адным з відаў тэізмаў. У рамках тэізму, ён рэзка кантрастуе з монатэізмам, верай у адзінага Бога. Політэісты не заўсёды пакланяюцца ўсем багам аднолькава, яны могуць быць генатэістамі, якая пакланяюцца толькі аднаму абранаму богу. Іншых шматбожнікаў можна аднесці да катэнатэістаў, якія пакланяюццаа розным багам у розныя часы. Акрамя таго, у рамках політэізму пакланенне племянным багам не выключае прызнання багоў іншых народаў.

СпасылкіПравіць