Індуізм
Індуі́зм — адна з найбольш буйных (па колькасці вернікаў) рэлігій свету. Каля 95 % усіх індуістаў свету пражываюць у Індыі. Гістарычная назва індуізму на санскрыце — сана́тана-дха́рма (санскр.: सनातन धर्म, sanātana dharma IAST), што ў перакладзе азначае «вечная рэлігія», «вечны шлях» або «вечны закон»[1].
Сфарміраваўся ў І тысячагоддзі да н.э. ў выніку далейшай эвалюцыі ведычнай рэлігіі і брахманізму, а таксама асіміляцыі народных вераванняў. У аснове індуізму — вучэнне аб пераўвасабленні душ (сансара) і карме; ушанаванне вярхоўных багоў Вішну і Шывы; следаванне каставым правілам, свяшчэннымі лічацца: сярод жывёл — карова, змяя; сярод рэк — Рака Ганг; сярод раслін — лотас. Культавыя абрады адбываюцца ў храмах, каля мясцовых і дамашніх алтароў, а таксама ў свяшчэнных месцах. Для індуізму ўласціва ўяўленне аб універсальнасці і ўсеагульнасці вярхоўнага бажаства. Сёння існуюць дзве асноўныя плыні рэлігіі — вішнуізм і шываізм.
Індуізм спавядаюць каля 1 млрд чалавек — гэта трэцяя па колькасці паслядоўнікаў рэлігія ў свеце пасля хрысціянства і ісламу[2].
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Джон Боукер. «Поўны Оксфардскі слоўнік сусветных рэлігій». — Oxford University Press, 2000;
- ↑ The Global Religious Landscape - Hinduism . A Report on the Size and Distribution of the World's Major Religious Groups as of 2010. The pew foundation.
ЛітаратураПравіць
- Індуізм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 234.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Індуізм
Для паляпшэння артыкула пажадана: |