Сікхізм
Сікхізм (ад пендж. ਸਿੱਖੀ, «сікхӣ», «паслядоўнік, вучань») — монатэістычная рэлігія, заснаваная ў 16 стагоддзі ў паўночна-заходняй частцы Індастана гуру (духоўным настаўнікам) Нанакам, які жыў з 1469 па 1539 гады. Галоўным святы пісаннем сікхаў з’яўляецца Гуру Грантх Сахіб.
Сікхізм | |
---|---|
панджаб.: ਸਿੱਖੀ | |
Сцяг | |
Дата заснавання / стварэння | 1469 |
Названа ад | guru-shishya tradition[d] |
Заснавальнік | Guru Nanak[d] |
Колькасць членаў | 23 000 000 |
Месца заснавання | Пенджаб |
Асноватворны дакумент | Guru Granth Sahib[d] |
Папярэдні ў спісе | індуізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сікхізм узнік на сутыку ісламу і індуізму, але з’яўляецца самастойнай рэлігійна-філасофскай канструкцыяй. Гэтай рэлігіяй успрымаюцца індуісцкія канцэпцыі кармы і перараджэння, але адпрэчваецца каставая сістэма. Сыкхі вераць, што Бог з’яўляецца адзінай рэальнасцю і духоўнае вызваленне можа дасягацца шляхам здаволення яго праз сардэчны спеў, паўтор святога імені, медытацыю і служэнне. Цэнтральнай з’яўляецца канцэпцыя Халса, абранай расы святых воінаў, як і гэтак званае пяць «К»: канга (грэбень), какч (кароткія шырокія штаны), кірпань (меч), кара (стальны бранзалет), кес (неабрэзаныя валасы і барада).
На сёння сікхізм налічвае каля 30 млн паслядоўнікаў[1], з якіх 83 % пражывае ў Індыі, 76 % індыйскіх сікхаў жывуць у Пенджабе, таксама вернікі пражываюць у Пакістане[2]. Колькасць вернікаў штогод павялічваецца[3]. Шырока прадстаўлены ў дзяржаўным апараце і ўзброеных сілах Індыі (наступствы адпаведнай палітыкі брытанскай каланіяльнай адміністрацыі).
Зноскі
- ↑ «Religions by adherents» Архівавана 9 ліпеня 2011.. Adherents.com
- ↑ Axel, Brian Keith (2001). The Nation’s Tortured Body: Violence, Representation, and the Formation. Duke University Press. p. 88. ISBN 978-0-8223-2615-1.
- ↑ «The List: The World’s -Growing Religions». Foreign Policy.
Літаратура
правіць- Dilgeer, Dr Harjinder Singh (2008), Sikh Twareekh, publisher Sikh University Press & Singh Brothers Amritsar, 2008.
- Dilgeer, Dr Harjinder Singh (2012), Sikh History (in 10 volumes), publisher Sikh University Press & Singh Brothers Amritsar, 2010-12.
- Duggal, Kartar Singh (1988), Philosophy and Faith of Sikhism, Himalayan Institute Press, ISBN 978-0-89389-109-1
- Kaur, Surjit, Amongst the Sikhs: Reaching for the Stars, New Delhi, Roli Books, 2003 ISBN 81-7436-267-3
- Khalsa, Guru Fatha Singh, Five Paragons of Peace: Magic and Magnificence in the Guru’s Way, Toronto, Monkey Minds Press, 2010, ISBN 978968265819, gurufathasingh.com Архівавана 11 ліпеня 2011.
- Khalsa, Shanti Kaur, The History of Sikh Dharma of the Western Hemisphere, Sikh Dharma, Espanola, NM, 1995 ISBN 0-9639847-4-8
- Singh, Khushwant (2006), The Illustrated History of the Sikhs, Oxford University Press, India, ISBN 978-0-19-567747-8
- Singh, Patwant (1999), The Sikhs, Random House, India, ISBN 978-0-385-50206-1
- Takhar, Opinderjit Kaur, Sikh Identity: An Exploration of Groups Among Sikhs, Ashgate Publishing Company, Burlington, VT, 2005 ISBN 0-7546-5202-5
- Teece, Geoff (2004), Sikhism: Religion in focus, Black Rabbit Books, ISBN 978-1-58340-469-0
- Dilgeer, Dr Harjinder Singh (1997), The Sikh Reference Book, publisher Sikh University Press & Singh Brothers Amritsar, 1997.
- Dilgeer, Dr Harjinder Singh (2005), Dictionary of Sikh Philosophy, publisher Sikh University Press & Singh Brothers Amritsar, 2005.
- Chopra, R. M. (2001), Glory of Sikhism, publisher Sanbun, New Delhi, ISBN 783473471195
Літаратура
правіць- Сікхі́зм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 374. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сікхізм