Крысціна Кальдэрон

Крысці́на Кальдэро́н (Cristina Calderón, 24 мая 1928 — 16 лютага 2022) — спявачка і этнограф, апошні прадстаўнік індзейскага народа яганаў, яна ж — апошні носьбіт яганскай мовы.

Крысціна Кальдэрон
Cristina Calderón
Імя пры нараджэнні ісп.: Cristina Calderón Harban
Род дзейнасці спявачка, этнограф, рамеснік, пісьменніца, дзеяч культуры, лексікограф
Дата нараджэння 24 мая 1928(1928-05-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 2022(2022-02-16)[1] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Чылі
Веравызнанне хрысціянства
Дзеці Lidia González[d]
Узнагароды і прэміі
Рознае апошні прадстаўнік народа яганы, таксама апошні носьбіт яганскай мовы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1946 годзе на яганскай мове размаўляла не менш за 60 чалавек[3]. Але да пачатку ХХІ стагоддзя ў Чылі, а магчыма і ва ўсім свеце засталося толькі два носьбіты яганскай мовы — Крысціна Кальдэрон і яе свякруха Эмелінла Акунья (1921—2005), якія не размаўлялі адна з адной. Пасля смерці Акуньі 12 кастрычніка 2005 года, «Абуэла» Кальдэрон лічылася адзіным носьбітам гэтай мовы. Разам са сваёй унучкай Крысцінай Зарага і сястрой Урсулай, Крысціна Кальдэрон выдала ў 2005 годзе кнігу Hai Kur Mamashi shis («Хачу расказаць вам гісторыю»), у якой сабрала яганскія казкі, якія расказалі ёй прадстаўнікі старэйшых пакаленняў племені.

Кальдэрон жыла ў паселішчы Укіка, на ўскраіне Пуэрта-Уільямса, і зарабляла на жыццё продажам турыстам сувеніраў ручнога вырабу.

Зноскі

Спасылкі

правіць