Брытанскія заморскія тэрыторыі

Брытанскія заморскія тэрыторыі (англ.: British overseas territories) — чатырнаццаць тэрыторый, якія знаходзяцца пад суверэнітэтам Вялікабрытаніі, але не з’яўляюцца яе часткай.

Размяшчэнне Брытанскіх заморскіх тэрыторый.

Назва «Брытанскія Заморскія Тэрыторыі» была ўведзена ў 2002 годзе Законам аб Брытанскіх Заморскіх тэрыторыях і замяніла тэрмін «Брытанскія залежныя тэрыторыі» (англ.: British-Dependent Territories), які змяшчаўся ў Законе аб брытанскім падданстве 1981 года. Да гэтага тэрыторыі называліся калоніямі ці кароннымі калоніямі. У дачыненні да Брытанскіх Заморскіх Тэрыторый таксама можа выкарыстоўвацца назва «Заморскія Тэрыторыі Вялікабрытаніі», або проста «Заморскія Тэрыторыі», калі прыналежнасць зразумелая з кантэксту.

Астравы Джэрсі, Гернсі, а таксама Востраў Мэн таксама знаходзяцца пад суверэнітэтам Брытанскай Кароны, але маюць некалькі іншыя канстытуцыйныя адносіны з Вялікабрытаніяй і паслядоўна класіфікуюцца як Каронныя землі (Каронныя ўладанні, англ.: Crown dependencies), а не заморскія тэрыторыі. Заморскія тэрыторыі і каронныя землі варта адрозніваць ад Садружнасці Нацый (англ.: Commonwealth of Nations), добраахвотнага саюза былых брытанскіх калоній, а з нядаўняга часу — некаторых іншых краін, напрыклад, Мазамбіка, якія далучыліся да Садружнасці з фінансавых і палітычных меркаванняў.

У гістарычным кантэксце калоніі, якія былі часткай Вялікабрытаніі, варта адрозніваць ад пратэктаратаў, якія, знаходзячыся пад брытанскім кантролем, намінальна захоўвалі незалежнасць. Іх таксама не варта блытаць з дамініёнамі, незалежнымі дзяржавамі, якія мелі роўны статус з Вялікабрытаніяй у Брытанскай імперыі, а пасля Вэстмінстэрскага статута 1931 года — у Брытанскай Садружнасці Нацый. Каронныя калоніі, напрыклад, Ганконг, адрозніваліся ад іншых калоній тым, што кіраваліся непасрэдна Каронай і не мелі аўтаноміі, якая была ў самакіравальных калоніях, напрыклад, у Бермудскіх астравах.

Агульнае насельніцтва тэрыторый складае каля 230 тысяч чалавек (пастаяннае насельніцтва), плошча — 18 131 км². Акрамя таго, Вялікабрытанія прэтэндуе на частку антарктычнай тэрыторыі (Брытанская Антарктычная тэрыторыя) плошчай 0Памылка выразу: нечаканая лічба..Памылка выразу: нечаканая лічба.1 709 400 км², але, паводле Дагавора аб Антарктыцы, падпісанага і ратыфікаванага Вялікабрытаніяй, гэтыя тэрыторыі не могуць знаходзіцца ва ўладанні асобных дзяржаў.

Гісторыя

правіць

Першыя брытанскія калоніі ў Новым Свеце з’яўляліся паселішчамі брытанскіх падданых у землях, якія дагэтуль знаходзіліся па-за ўладаннямі Брытанскай Кароны. Першай такой калоніяй стаў Ньюфаўндленд, дзе ў XVI стагоддзі брытанскія рыбакі засноўвалі сезонныя паселішчы.

У 1607 годзе з’явілася паселішча Джэймстаўн, першая пастаянная калонія ў Віргініі (тэрмін, які ўжываўся ў дачыненні да ўсёй Паўночнай Амерыкі). У 1609 годзе на Бермудскіх астравах пасяленцамі, якія пацярпелі караблекрушэнне, была заснавана другая калонія, якая, пасля страты ў 1783 годзе амерыканскіх калоній, стала найстарэйшай брытанскай калоніяй (англійскія калоніі сталі называцца брытанскімі ў 1707 годзе, пасля аб’яднання Англіі і Шатландыі і ўтварэння Каралеўства Вялікабрытанія).

Канчатковы спіс тэрыторый, якія атрымалі статус кароннай калоніі:

Рост Брытанскай імперыі ў XIX стагоддзі, які дасягнуў піка ў 1920-х гадах, прывёў да таго, што Вялікабрытанія далучыла больш за чвэрць сушы, уключаючы тэрыторыі ў Азіі і Афрыцы, якія мелі значнае мясцовае насельніцтва і ўтрымліваліся не для каланізацыі, а з камерцыйных ці стратэгічных меркаванняў. У канцы XIX стагоддзя вялікія пасяленчыя калоніі ў Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Паўднёвай Афрыцы сталі самакіравальнымі і атрымалі незалежнасць ва ўсіх пытаннях, за выключэннем знешняй палітыкі, абароны і гандлю. Разрозненыя самакіравальныя калоніі аб’ядналіся, утварыўшы федэрацыі: Канаду ў 1867 годзе і Аўстралійскі Саюз у 1901. Гэтыя, а таксама іншыя вялікія самакіравальныя калоніі ў 1920-х гадах атрымалі назву дамініёнаў і здабылі поўную незалежнасць на падставе Вэстмінстэрскага статута 1931 года. Імперыя была пераназвана ў Брытанскую садружнасць, якая з 1949 года стала называцца Садружнасцю Нацый. Незалежнасць атрымала большасць брытанскіх калоній у Афрыцы, Азіі і Вест-Індыі. Некаторыя былыя калоніі сталі Каралеўствамі Садружнасці, пакінуўшы брытанскага манарха ў якасці намінальнага кіраўніка дзяржавы, іншыя сталі рэспублікамі, аднак прызналі каралеву Елізавету II у якасці Главы Садружнасці.

 
Горад Сент-Джордж на Бермудах. Калонія была заснавана ў 1609 годзе пасяленцамі з флагманскага карабля Вірджынскай кампаніі, які пацярпеў крушэнне. У 1612 годзе прывілеі кампаніі былі пашыраны на Бермудскія астравы, і з гэтага часу яны з’яўляюцца англійскай (з 1707 года — брытанскай) калоніяй. Пасля абвяшчэння Вірджыніяй незалежнасці яна з’яўляецца найстарэйшай брытанскай калоніяй, а горад Сент-Джордж — найстарэйшым бесперапынна населеным англійскім паселішчам у Новым Свеце.

У 1980-х Вялікабрытанія страціла апошнія мацерыковыя калоніі — Паўднёвую Радэзію (цяпер Зімбабвэ) у Афрыцы ў 1980 годзе, і Брытанскі Гандурас (цяпер Беліз) у Цэнтральнай Амерыцы ў 1981. Апошняй буйной калоніяй заставаўся Ганконг, які меў насельніцтва звыш 5 мільёнаў чалавек. У адрозненне ад іншых тэрыторый, Ганконг з адміністрацыйнага пункту гледжання складаўся з дзвюх частак:

З прычыны набліжэння 1997 года Вялікабрытанія і КНР падпісалі Сумесную кітайска-брытанскую дэкларацыю, паводле якой увесь Ганконг у 1997 годзе станавіўся «спецыяльным адміністрацыйным рэгіёнам» КНР, пры шматлікіх умовах, якія павінны былі гарантаваць захаванне капіталістычнай эканомікі Ганконга і ладу жыцця, які сфарміраваўся падчас брытанскага валадарства, прынамсі, 50 гадоў пасля яго перадачы.

Перадача ўсяго Ганконга была прадыктавана тым, што яго інфраструктура была ў значнай ступені звязана з правінцыяй Гуандун, і ўласна брытанскія тэрыторыі не маглі існаваць без кітайскіх паставак.

Пасля вяртання Ганконга Кітаю астатнімі каланіяльнымі ўладаннямі Вялікабрытаніі з’яўляюцца, галоўным чынам, невялікія астраўныя тэрыторыі з невялікім насельніцтвам, а таксама незаселеная Брытанская антарктычная тэрыторыя. Гэтыя тэрыторыі не атрымалі незалежнасці па розных прычынах, у прыватнасці:

  • Адсутнасць падтрымкі незалежнасці з боку мясцовага насельніцтва.
  • Невялікая колькасць насельніцтва, што робіць праблематычным функцыянаванне тэрыторыі ў якасці незалежнай дзяржавы.
  • Залежнасць ад эканамічнай дапамогі з боку Вялікабрытаніі.
  • Неабходнасць брытанскай ваеннай прысутнасці для абароны ад суседніх дзяржаў.
  • Адсутнасць эканамічных і палітычных перадумоў для незалежнасці.
  • Некаторыя тэрыторыі не заселены і выкарыстоўваюцца ў навуковых ці ваенных мэтах.

У 2002 годзе Брытанскі Парламент зацвердзіў Закон аб Брытанскіх Заморскіх тэрыторыях. Ён змяняў назву «залежныя тэрыторыі» на «заморскія тэрыторыі» і аднаўляў паўнавартаснае брытанскае грамадзянства для іх жыхароў (за выключэннем тэрыторыі ваенных баз на Кіпры).

У наш час Брытанскія Заморскія тэрыторыі існуюць ва ўсіх рэгіёнах свету — у Карыбскім басейне (Паўночная Амерыка), Фалклендскія астравы (Паўднёвая Амерыка), Востраў Святой Алены ў Афрыцы, Піткэрн у Акіяніі, Гібралтар у Еўропе, Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне у Азіі і Паўднёвыя Сандвічавы астравы ў Антарктыцы.

Спіс тэрыторый

правіць
Сцяг Герб Тэрыторыя Рэгіён Дэвіз Плошча
км²
Колькасць насельніцтва
(год перапісу)
Сталіца
    Ангілья Вест-Індыя Strength and Endurance 102,0 13 037
(2011)
Валі
    Бермуды Паўночная Атлантыка Quo fata ferunt (лац.: «Куды занясе (нас) лёс») 53,2 64 237
(2010)
Гамільтан
    Брытанская Антарктычная тэрыторыя Антарктыка Research and discovery 1 709 400 200 (персанал) Ротэра (асноўная база)
    Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне Індыйскі акіян In tutela nostra Limuria (лац.: «Лемурыя пад нашай апекай») 60 2800
(ваенны і абслуговы персанал)
Дыега-Гарсія (ваенная база)
    Брытанскія Віргінскія астравы Вест-Індыя Vigilate (лац.: «Будзь пільным») 153 24 939
(2010)
Род-Таўн
  Кайманавы астравы Вест-Індыя He hath founded it upon the seas 264 54 397
(2010)
Джорджтаўн
    Фалклендскія астравы Паўднёвая Атлантыка Desire the right 12 173 2840
(2012)
Стэнлі
    Гібралтар Іберыйскі паўвостраў Nulli expugnabilis hosti (лац.: «Ніводзін вораг нас не выганіць») 6,5 30 001
(2012)
Гібралтар
    Мантсерат Вест-Індыя 102 4922
(2011)
Плімут (закінуты з-за вывяржэння вулкана, дэ-факта сталіцай з’яўляецца горад Брэйдс)
    Піткэрн Ціхі акіян Няма 47
(усе астравы, востраў Піткэрн 4,6 км²)
45
(2012)
Адамстаўн
    Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья Паўднёвая Атлантыка Loyal and unshakeable 420
(усе астравы)
5231
(2008)
Джэймстаўн
    Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы Паўднёвая Атлантыка Leo terram propriam protegat (лац.: «Хай леў абароніць сваю краіну») 4066 30
(2006)
Кінг Эдуард Пойнт / Грутвікен
    Акратыры і Дэкелія Міжземнамор’е (Кіпр) Dieu et mon droit (фр.: «Бог і маё права») 254 15 000
(амаль палова — ваенныя і абслуговы персанал)
Епіскопі
  Цёркс і Кайкас Вест-Індыя 430 31 458
(2012)
Коберн-Таўн
Усяго 1 727 531 249 137
Усяго 18 131
(без Антарктыкі)
231 137
(пастаяннае насельніцтва)

Гл. таксама

правіць