Брытанскія Віргінскія астравы
Брытанскія Віргінскія астравы (БВА) — група з 36 астравоў і астраўкоў (агульнай плошчай 153 км²), размешчаных на паўночны ўсход ад Віргінскіх астравоў ЗША. Населеныя толькі 16 астравоў і астраўкоў.
| |||||
Гімн: «God Save the Queen» | |||||
Дата незалежнасці | няма, з 1967 унутранае самакіраванне | ||||
Афіцыйная мова | Англійская | ||||
Сталіца | Род-Таўн | ||||
Найбуйнейшы горад | Род-Таўн | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія, заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі | ||||
Губернатар | Уільям Бойд Макліры | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Шчыльнасць |
24 939 чал. 260 чал./км² | ||||
Валюта | Долар ЗША | ||||
Інтэрнэт-дамен | .vg | ||||
Код ISO (Alpha-2) | VG | ||||
Код ISO (Alpha-3) | VGB | ||||
Код МАК | IVB | ||||
Тэлефонны код | +1-284 | ||||
Часавыя паясы | -4 |
Найбуйнейшымі астравамі з'яўляюцца Тартола (55 км²), Анегада (38 км²), Верджын-Горда (21 км²) і Ёст-ван-Дэйк (8 км²).
Сталіца, горад Роўд-Таўн, знаходзіцца на востраве Тартола. Насельніцтва ўсіх астравоў складае каля 25 тыс. чалавек, пры гэтым прыкладна 90% з іх пражывае на Тартоле.
Брытанскія Віргінскія астравы - брытанская заморская тэрыторыя. Афіцыйная мова - англійская.
Асноўная валюта — долар ЗША (з 1959).