Род-Таўн

сталіца Брытанскіх Віргінскіх астравоў

Род-Таўн (англ.: Road Town) — горад на Брытанскіх Віргінскіх астравах, сталіца тэрыторыі, размешчаны на востраве Тартола. Горад знаходзіцца ў падковападобнай гавані Род-Харбар пасярэдзіне паўднёвага ўзбярэжжа вострава. Насельніцтва горада - каля 9400 чалавек (2004).

Горад
Род-Таўн
(англ.: Road Town)
Roadtown, Tortola.jpg
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
10 ± 1 м
Насельніцтва
9 400 чалавек (2004)
Часавы пояс
Род-Таўн на карце Брытанскія Віргінскія астравы
Род-Таўн (Зямля)
Род-Таўн

Назва паходзіць ад марскога тэрміна "анг. the roads"- рэйд, дзе судны могуць стаяць на якары недалёка ад берага. У мора быў адваяваны ўчастак плошчай 67 акраў пад назвай Вікхэм-Бэй (Wickham Bay), які стаў цэнтрам турызму. Самы стары будынак у горадзе - гэта былая каралеўская турма на Мэйн-стрыт (Main Street), пабудаваная ў 1840-я гады.

Горад з'яўляецца адным з асноўных цэнтраў фрахтавання яхт ў Карыбскім басейне.