Герб Брытанскіх Віргінскіх астравоў
Герб Брытанскіх Віргінскіх астравоў быў зацверджаны ў 1960.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/Coat_of_arms_of_the_British_Virgin_Islands.svg/200px-Coat_of_arms_of_the_British_Virgin_Islands.svg.png)
Уяўляе сабой шчыт, на якім намалявана апранутая ў белае дзяўчына, якая трымае ў руцэ падпаленую лямпу. Вакол на зялёным полі намалявана яшчэ 11 падпаленых лямпаў. Гэта выява сімвалізуе святую Урсулу і 11000 нявінніц, якія вандравалі разам з ёй, і змешчана таму, што Хрыстафор Калумб у 1493 назваў астравы Віргінскімі ў гонар падарожжа святой Урсулы. Надпіс па латыні азначае "Будзьце пільныя!"