Вірджынія

штат ЗША

Вірджынія, Віргінія[2] (англ.: Commonwealth of Virginia) — садружнасць у складзе ЗША, якая мае правы штата. Фактычна, дзесяты штат у складзе ЗША, адзін з так званых Паўднёва-Атлантычных штатаў. Насельніцтва — 7,2 млн чалавек (12-е месца ў ЗША; даныя 2000 г.). Этнічны склад: афраамерыканцы — 19,6 %, немцы — 11,7 %, амерыканцы — 11,2 %, англічане — 11,1 %, ірландцы — 9,8 %. Сталіца — Рычманд, найбуйнейшы горад — Вірджынія-Біч, іншыя буйныя гарады — Алегзандрыя, Лінчберг, Норфалк, Ньюпарт-Ньюс, Портсмут, Хэмптан, Чэсапік.

Вірджынія
англ.: Commonwealth of Virginia
Сцяг
Сцяг
Краіна
Гімн Our Great Virginia[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 25 чэрвеня 1788
Кіраўнік Глен Янгкін[d]
Насельніцтва
  • 8 631 393 чал. (1 красавіка 2020)[1]
Плошча
  • 110 862 км²
Вышыня
над узроўнем мора
290 м
Вірджынія на карце
Вірджынія, карце
Часавы пояс зона Амерыка/Нью-Ёрк[d]
Код ISO 3166-2 US-VA
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афіцыйныя мянушкі: «Стары дамініён» (Old Dominion) і «Маці прэзідэнтаў» (Mother of Presidents). Афіцыйны дэвіз — «Так заўсёды будзе з тыранамі» (лац.: Sic semper tyrannis!).

Геаграфія

правіць

На ўсходзе прыбярэжная забалочаная раўніна. У сушу глыбока ўразаецца Чэсапікскі заліў і эстуарыі рэк. На захадзе невысокія горы Апалачы з хрыбтом Блу-Рыдж (каля 1743 м). У цэнтры — плато Підмант. Клімат умераны, цёплы і вільготны. Тэмпература зімой апускаецца да −9 °C, летам дасягае +38 °C. Гадавая сума ападкаў 800—1200 мм. На схілах гор хваёвыя і мяшаныя лясы.

Судовая сістэма і злачыннасць

правіць

Судовая сістэма Вірджыніі падзяляецца на чатыры асноўныя ўзроўні: Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд, акруговыя суды і раённыя суды. Вярхоўны суд, які складаецца з галоўнага суддзі і 6 суддзяў, з'яўляецца судом апошняй інстанцыі ў штаце. У яго асноўныя абавязкі ўваходзіць перагляд рашэнняў, вынесеных судамі ніжэйшай інстанцыі, у тым ліку крымінальныя і грамадзянскія справы.[3]

У 2018 годзе ў Вірджыніі на кожныя 100 000 чалавек прыходзілася 200 гвалтоўных злачынстваў, у параўнанні з 380,6 на 100 000 па краіне. Усяго ў 2018 г. забойстваў: 391 (17 месца).[4]

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
  2. арт. ВіргініяБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  3. https://virginia.courtrecords.org/civil-court-records/ Архівавана 8 лістапада 2020.
  4. https://www.vsp.virginia.gov/downloads/Crime_in_Virginia/Crime%20In%20Virginia%202019.pdf Архівавана 17 жніўня 2020.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць